А в Башнях есть три катка — любителям коньков есть где разогнаться

Сельское хозяйство Спорт, туризм

Тры каткі – у Башнях
Хоць і небагата сёлета выпала снегу, хоць на лыжах і санках пакуль не разгонішся, але дзеці з а.-г. Башні знаходзяць для сябе зімовыя забавы на катках.

У мінулым годзе хлопчыкам і дзяўчынкам хапала катка на сажалцы, што каля аўтобуснага прыпынку. Яны цяпер сюды прыходзяць, каб пакатацца на каньках.
“Але ўсе жадаючыя не змяшчаюцца  на сажалцы, таму ў гэтым годзе мы залілі яшчэ і  каток насупраць школы, і ён папулярны ў дзяцей, – расказаў дырэктар Башнёўскай школы В. П. Зянькоў. – Сюды прыходзяць і на каньках пакатацца, і ў хакей пагуляць, і проста пакоўзацца на лёдзе”.
Ёсць і яшчэ адзін каток у Башнях, які падарыла прырода, – на возеры Будавесць, што знаходзіцца за сельскім клубам. Тут узялі ініцыятыву ў свае рукі бацькі – яны разам з дзецьмі расчысцілі пляцоўку. Настаўнікі Башнёўскай школы папярэдзілі вучняў: на возера можна хадзіць толькі разам з бацькамі. Хоць лёд і тоўсты, але бяспека і асцярожнасць не перашкодзяць.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №3 ад 12.01.2016 г.



1 комментарий по теме “А в Башнях есть три катка — любителям коньков есть где разогнаться

  1. Каток на озере Будовесть — это самая большая зимняя радость для нашей семьи. Мы приезжаем из Витебска, чтобы насладиться природой и покататься по озеру. Башни замечательное место для отдыха в любое время года!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *