Комбайнер СУП «Ловжанское» Олег Борисевич стал третьим комбайнером-тысячником в Шумилинском районе

Главное Новости Общество Сельское хозяйство

Алег Барысевіч у  шосты раз на зерневым Алімпе
У суботу, 29 жніўня, у раёне прагрымеў яшчэ адзін працоўны салют. Старшы камбайнер СУП «Лаўжанскае» Алег Барысевіч узяў запаветную вышыню – перасягнуў мяжу ў 1000 тон збожжа і стаў трэцім камбайнерам-тысячнікам!


І гэта зусім не выпадковая ўдача. За плячыма Алега – чвэрць стагоддзя за штурвалам камбайна, і ён шосты раз пацвярджае званне сапраўднага аса жніва! Такіх хлебаробаў называюць майстрамі з вялікай літары.
Павіншаваць героя жніва прыехалі старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч, дырэктар гаспадаркі Мікалай Балігатаў і выконваючы абавязкі старшыні райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Юрый Афанасьеў.
«Вы – сапраўдная сіла і гонар нашага раёна. Дзякуй вам за працу, за ўпартасць і вернасць хлебнай ніве, – звярнуўся да перадавога камбайнера кіраўнік раёна. – Хай намалоты радуюць, а тэхніка ў полі ніколі не падводзіць!».
Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *