10 самых полезных продуктов

Здоровье

10 самых карысных прадуктаў
Пазіцыю №1 занялі памідоры з-за высокага ўтрымання асабліва актыўных антыаксідантаў – лікапенаў, а таксама вітаміну С. Памідоры неабходныя для сардэчна-сасудзістай сістэмы, яны таксама папярэджваюць развіццё некаторых формаў раку.
На другім месцы – аўсяная каша. Аўсянка, якую многія не любяць, утрымлівае вялікую колькасць вітаміну Е, пратэін, клятчатку.
Трэцяя пазіцыя засталася за КІВІ. Ківі утрымлівае вітаміны А, С, Е, а насенне – тлустыя кіслоты амега-3.
На чацвёртым месцы – чорны вінаград, які змяшчае антыаксіданты флаваніды, якія не дапускаюць утварэнне раку і падтрымліваюць сэрца.
Шмат вітаміну С і пектынаў, якія зніжаюць узровень благога халестэрыну, забяспечылі пятае месца апельсінам.
Шостае месца ў брокалі з высокай канцэнтрацыяй антыаксідантаў.
Сёмая пазіцыя ў АВАКАДА, тлустыя кіслоты якога стабілізуюць узровень цукру ў крыві.
КРЭС-САЛАТА на восьмым месцы. Шмат ёду, жалеза, вітамінаў А і С.
Дзевятая пазіцыя за ЧАСНАКОМ. У ім ёсць алліцын, які стабілізуе крывяны ціск.
Замыкае дзесятку крыніца антыаксідантаў –АЛІЎКАВЫ АЛЕЙ.
Надрукавана ў №19 ад 15.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *