Кто в Шумилино нарушает общественный порядок?

Общество

Праблемы і з законам, і з сумленнем
У сераду пад старшынствам начальніка РАУС А. Р. Дзмітрэнкі і пры ўдзеле пракурора раёна С. У. Зайцава, іншых адказных і зацікаўленых асоб прайшло пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку.
З дакладам аб рабоце па прафілактыцы правапарушэнняў у Шумілінскай райвестанцыі выступіў намеснік начальніка ўстановы А. П. Бяляеў. Пра вынікі работы РАУС за 2015 год і планы на 2016 год расказаў прысутным начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка.
На пасяджэнне былі запрошаны грамадзяне, якія парушылі закон у той ці іншай сферы ці стаяць на рознага роду прафілактычных уліках. Пяцёра – раней судзімыя, некаторыя – неаднойчы, амаль усе непрацуючыя, несямейныя, на выгляд узрост дакладна вызначыць цяжка. Толькі двое, па іх словах, зараз “не глядзяць нават на піва”, у астатніх жа – залішняя схільнасць да алкаголю. Адсюль праблемы і з законам, і з сумленнем. На пытанне “Як збіраецеся жыць далей?” адказаў не даюць. Адным словам, ні мэт, ні стымулаў, ні жадання… Асноўныя рэкамендацыі да гэтай катэгорыі адны – шукаць работу ці стаць на ўлік у цэнтр занятасці, завітаць да нарколага. Быць законапаслухмянымі…
З гэтай кагорты крыху выпадаў малады мужчына. Ён да нядаўняга часу не меў адносіны з міліцыяй, а ў снежні як быццам нехта сурочыў: запіў, загуляў,  згубіў месца работы, адсюль, адпаведна, здарыўся разлад у сям’і, дзе выхоўваюцца двое дзетак. Мужчына так разышоўся, што тройчы за месяц трапіў у поле зроку супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Цяпер шукае работу, наладжвае ўзаеміны з сям’ёй, рыхтуе грошы на штрафы. Няўжо сумніўны “загул” каштуе ўсіх праблем, якіх цяпер у мужчыны хоць адбаўляй?
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №7 ад 26.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *