Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Нелегальная ялавічына
Работнікамі Наваполацкага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў і Верхнядзвінскага РАУС затрымана кантрабандная прадукцыя, якая курсіравала ў Расійскую Федэрацыю. У грузавым аўтамабілі, які спынілі аператыўнікі для праверкі дакументаў у в. Гаі Верхнядзвінскага раёна, перавозілася больш за 10 тон ялавічыны папярэднім коштам звыш 500 млн. руб. Груз накіроўваўся ў Маскву. Дакументы на прадукцыю былі, як кажуць, “ліпавымі”. Уся партыя  нелегальнай ялавічыны канфіскавана, грузавы аўтамабіль арыштаваны. Праводзіцца праверка.

Недаплаціў падаткаў
Аршанскім міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК па Віцебскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа за ўхіленне ад выплаты падаткаў у памеры 1,6 млрд. руб. у адносінах да былога дырэктара прыватнай кампаніі з Сенненскага раёна, якая займалася будаўнічым бізнесам.
Дырэктар прадпрыемства ў 2014 годзе ўнёс заведама ілжывыя звесткі ў падатковыя дэкларацыі, памясціўшы ў бухгалтарскі ўлік прадпрыемства фіктыўныя дакументы па фінансава-гаспадарчых узаемаадносінах з ілжэструктурай.
Максімальны тэрмін пакарання за падобныя правапарушэнні прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам на 7 год з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю. Вядзецца папярэдняе расследаванне.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №8 ад 29.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *