Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

І даў сабе даплату
Праверка аддзела культуры Верхнядзвінскага раёна, праведзеная абласным Камітэтам дзяржкантролю сумесна з супрацоўнікамі міліцыі і падатковай інспекцыі, паказала нізкі кантроль з боку дадзенага дзяржоргана за абгрунтаванасцю атрымання і расходавання сродкаў бюджэту, а таксама выплатай падатковых плацяжоў.
Праверкай выяўлена залішняя выплата заработнай платы дырэктару адной са школ мастацтваў, які ў парушэнне патрабаванняў заканадаўства заключыў працоўны кантракт сам з сабой, як настаўнікам, і ўстанавіў сабе даплату, не прадугледжаную для іншых педагогаў школы, і акрамя таго, праводзіў заняткі з вучнямі звыш дапушчальных норм педагагічнай нагрузкі.
У раённых школах мастацтваў выяўлены факты ўнясення педагогамі ў журналы лжывых звестак аб правядзенні заняткаў па музыцы з вучнямі. Праверкай устаноўлены іншыя парушэнні бюджэтнага заканадаўства, факты неда-платы ў бюджэт падаходнага падатку, прадастаўленне несапраўдных звестак у органы статыстыкі, недахопы пры правядзенні працэдур дзяржзакупак.
Па выніках праверак па патрабаванні КДК у бюджэт вернуты неабгрунтавана атрыманыя сродкі бюджэту ў суме 39 тыс. руб., учыненая залішнімі выплатамі шкода – 3,9 тыс. руб, а таксама выплачаны падаходны падатак і пеня – 2,6 тыс. руб.  Вінаватыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы для крымінальна-прававой ацэнкі дзеянняў парушальнікаў.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2019 г.