Паэт Алег Салтук завяшчаў перадаць свае кнігі Шумілінскай раённай бібліятэцы

Духоўнае Культура Новости

Памяці паэта-земляка
Вядомы паэт і наш зямляк Алег Салтук, які нарадзіўся ў вёсцы Рыжэнькі Мікалаеўскага сельсавета, завяшчаў перадаць сваю дамашнюю бібліятэку ў Шумілінскую раённую бібліятэку. І вось нядаўна сын паэта Ігар Алегавіч прывёз у Шуміліна бацькавы кнігі.

У раённай бібліятэцы арганізавана выстава літаратуры “Так шмат мне хочацца сказаць…”. Тут можна пабачыць кнігі, якія напісаў Алег Салтук, і кнігі вядомых беларускіх аўтараў з аўтографамі, адрасаванымі паэту. Наведаць выставу можа любы жадаючы, расказала дырэктар раённай бібліятэкі І. Л. Каралёва.
Бацькавы граматы і ўзнагароды Ігар Салтук перадаў у Шумілінскі краязнаўчы музей. У музеі плануюць арганізаваць выставу, прысвечаную жыццю і творчасці паэта-земляка.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №8 ад 29.01.2016 г.



1 комментарий по теме “Паэт Алег Салтук завяшчаў перадаць свае кнігі Шумілінскай раённай бібліятэцы

  1. От это по-землячески!.Вообще считаю, поэзия Салтука светлая и чистая, как родник. Не вся, конечно, немало стихов, так сказать, проходных или по случаю, тех, которые не трогают. А в целом достойный поэт. И правильно сделали родичи, что передали библиотеку поэта в Шумилино. Однако чиновники из района не очень то баловали его вниманием при жизни. А сейчас могли бы назвать улицу имени Олега Салтука.Только не закоулок, как Угневёнка. Что, мало у нас Карлов Марксов, Островских?..

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *