Спрашивали — отвечаем: как сдать телёнка?

Вопрос-Ответ Экономика

Як здаць цяля ў “Лаўжанскае”?
Многіх вясковых гаспадароў, якія трымаюць падсобную гаспадарку, цікавіць пытанне: куды здаць цяля?
“ААТ “Лаўжанскае” прымае цялят у неабмежаванай колькасці, – кажа  спецыяліст па камплектацыі Л. У. Плаксіцкая – Заяўку трэба пакінуць па нумары 297-87-73 (МТС). За адным цяляткам мы спецыяльна не едзем, бо надта дарагія выдаткі. Але жывёлу абавязкова забіраем у той дзень, калі едзем за маладняком  у гаспадарку. Так, у студзені былі заяўкі з Мікалаева, Андрэева, Лявонава і Шыліна”.
У дагаворы, які заключаецца з вяскоўцам, агаворваецца, што грошы павінны быць выплачаны на працягу дзесяці дзён. Цана за адзін кілаграм жывой вагі – 30 тысяч рублёў. За кожны кілаграм даплачваецца 3750 рублёў бюджэтнай надбаўкі. Але вяскоўцам трэба мець на ўвазе тое, што цялят ААТ “Лаўжанскае” прымае вагою 60-100 кілаграмаў.  За цяля, вагой больш за 100 кг, не плаціцца бюджэтная надбаўка.
“У гэтым годзе не прыйдзецца чакаць па два-тры месяцы грошы за цялят, – запэўніў дырэктар гаспадаркі А. А. Кавальчык. – Сёлета заключаем дагавор з райспажыўтаварыствам, якое будзе выплачваць вяскоўцам грошы за здадзенае цяля праз магазіны, а мы ў сваю чаргу будзем разлічвацца з райспажыўтаварыствам”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №9 ад 02.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *