Лёд очень опасен, не рискуйте!

Безопасность Общество

Не рызыкуйце сваім жыццём
Моцныя маразы змяніліся адлігамі. На вуліцы надвор’е канца сакавіка. Асабліва небяспечны ў такі час лёд. Улічваючы цёплае надвор’е, таўшчыня лёду за суткі можа змяншацца на адзін сантыметр і болей. Таму зноў нагадваем асноўныя правілы бяспекі.
Бяспечная таўшчыня лёду – не менш чым 7 см. Па колеры вызначаецца трываласць лёду: надзейны лёд сіняга ці зеленаватага колеру. Калі лёд матава-белы альбо жоўты, то лепш не рызыкаваць. Для аматараў рыбнай лоўлі: не прабівайце некалькі лунак побач, не збірайцеся на лёдзе вялікімі групамі, не лавіце рыбу каля прамыін. Заўсёды майце пад рукой лінь – надзейную вяроўку даўжынёй 15-20 метраў.
Бацькі, раскажыце яшчэ раз дзецям пра  небяспеку знаходжання на лёдзе.
Для папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах распараджэннем раённага выканаўчага камітэта забараняецца выхад на лёд у час інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду.
Аляксандр ШАРАФУТДЗІНАЎ, старшыня раённай арганізацыі Таварыства ратавання на водах;
Іван МАСКАЛЬКОЎ, намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №11 ад 09.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *