«Готовь телегу зимой» – ремонт техники в хозяйствах района

Актуалии Сельское хозяйство

Страчанага дня не вернеш
Пачынаць рамонт тэхнікі прынята адразу пасля заканчэння восеньскіх работ. Гэта ў ідэале. У жыцці такое бывае нячаста: то запчастак не хапае, то грошай. Але ж  ААТ “Прыазёрны мір” і “Лаўжанскі” знайшліся  грошы і магчымасці: яшчэ з восені адрамантавалі і пафарбавалі пасяўныя агрэгаты.
На жаль, такой спраўнасцю могуць пахваліцца далёка не ва ўсіх гаспадарках раёна. Арганізацыя работы па рамонце тэхнікі ў ААТ “АграБаравінка”, КУСГП “Сіроцінскі”, “Мішневічы” была разгледжана на калегіі ўпраўлення райсельгасхарчу.
Як расказаў намеснік начальніка райсельгасхарчу па механізацыі А. І. Мясаедаў, план здачы вузлоў і агрэгатаў на Віцебскі маторарамонтны завод быў выкананы ў раёне яшчэ ў снежні мінулага года, частка рухавікоў  выкуплена за бюджэтныя грошы. На закупку запчастак для рамонту тэхнікі выдзелена 109 мільёнаў рублёў уласных сродкаў гаспадарак.
Тым не менш па рамонце тэхнікі нямала праблем. Напярэдадні мы пабывалі ў майстэрні КУСГП “Сіроцінскі”. “На маторарамонтны завод здалі няспраўныя рухавікі, купілі запчасткі на глебаапрацоўчую тэхніку,  – расказаў галоўны інжынер гаспадаркі С. У. Авяр’янаў. – Вельмі патрэбныя нам электравулканізатары – частку трактароў маглі б адрамантаваць самі, а не звяртацца на шынамантаж…”. Механізатары былі заняты рамонтам тэхнікі, ім на дапамогу прыйшоў і вадзіцель В. М. Гаўрылаў – у час нашага прыезду “чараваў” над пасяўным агрэгатам “Лемкен” (на здымку).
Правесці яравую сяўбу ў аптымальны тэрмін можна толькі на спраўнай тэхніцы. А пакуль з рамонтам шмат нявырашаных праблем.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №19 ад 15.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *