Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні, якія адбыліся за тыдзень на тэрыторыі нашага раёна, расказаў першы намеснік начальніка РАУС Ігар Аляксандравіч Шаціла.

Зварачны апарат
1 лютага ў дзяжурную часць РАУС паведамілі аб крадзяжы на будаўнічым аб’екце ў Шуміліне па вуліцы Юбілейнай. З вагончыка (ў яго праніклі шляхам падбору ключоў), які належыць ПМК-70, укралі зварачны апарат, шліфавальную машынку, дыск ад бензапілы. Урон прадпрыемству склаў 12 млн руб. З гэтага ж вагончыка прапала сумка, якая належыць аднаму з работнікаў прадпрыемства. А там была бензапіла і сталярныя інструменты на суму 5,5 млн руб. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа.

Бінокль
У РАУС звярнуўся жыхар в. Шашы, які расказаў, што ягоны дом абрабавалі. З хаты прапаў бінокль, два аптычныя прыцэлы, адзенне, асабістыя рэчы гаспадара. Урон ацэнены на 7 мільёнаў рублёў. Злодзеі вышукваюцца.

Грошы
79-гадовая пенсіянерка з Обалі звярнулася ў міліцыю з просьбай адшукаць рабаўнікоў. Калі гаспадыні не было дома, нехта ўзламаў дзвярныя запоры і ўкраў з кашалька, што ляжаў у сумачцы, 100 тысяч рублёў. Па гарачых слядах злачынца быў знойдзены і затрыманы: ім аказаўся раней судзімы жыхар Обалі.

На дачы
Жыхар Віцебска, які ў чарговы раз наведаўся на сваю дачу ў в. Барсукі, убачыў вырваны дзвярны прабой. З хаты прапалі прадукты харчавання, адзенне, сталовыя прыборы. Урон складае 1,7 млн руб. Злачынца пакуль не знойдзены.

Тэлефон
Пацярпеў жыхар Шуміліна: у ягоным доме невядомы злодзей разбіў акно, пранік у пакой і ўкраў тэлефон і прыстаўку да тэлевізара “Віцязь”. Узбуджана крымінальная справа.

Газаправод
Службовая асоба “Віцебскгазбуду”, якая з’яўляецца адказнай пры пракладцы газаправода, на вуліцы Паляўнічай у Шуміліне вяла раскопкі без дазволу адпаведных органаў. Складзены адміністрацыйны пратакол,  асобе пагражае штраф ад 5 да 10 базавых велічынь.  Дарэчы, за такое ж парушэнне індывідуальнаму прадпрымальніку пагражае штраф ад 10 да 30 БВ, юрыдычнай асобе – ад 20 да 100 БВ.

Са зводак ДАІ
Не ўступіў дарогу

Механізатар ААТ “Прыдзвінскі”, які ехаў на МТЗ па Крывому Сялу, на перакрыжаванні не ўступіў дарогу аўтамабілю ГАЗ, які рухаўся па галоўнай дарозе і належаў шумілінскаму цэху ААТ “Малако”. Транспартныя сродкі пашкоджаны. Як высветлілася, механізатар не меў правоў кіравання. На яго складзены  два адміністрацыйныя пратаколы. Да адказнасці будзе прыцягнута і службовая асоба, якая дапусціла да работы механізатара без правоў.

Наезд
Жыхарка в. Прыазёрная пры руху заднім ходам на “Фіяце” наехала на аўтамабіль “Хундай”, які належыць жыхару Шуміліна. Жанчыне пагражае штраф ад 1 да 5 БВ.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №11 ад 09.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *