Санитарная служба информирует о товарах подозрительного качества

Здоровье Общество

РЦГЭ інфармуе: Тавары падазронай якасці
Лёгкая прамысловасць – важная галіна па выпуску нехарчовых тавараў народнага спажывання. Галоўная задача гэтай галіны заключаецца ў задавальненні патрэб усіх слаёў насельніцтва.
Спецыялісты Шумілінскага РЦГЭ праводзяць пэўную работу па кантролю за рэалізацыяй такой прадукцыі. У прыватнасці, за 2015 год праведзены праверкі ў 38 аб’ектах. У некаторых быў арганізаваны адбор проб, адабрана 12 відаў імпартнай прадукцыі на адпаведнасць гігіенічным патрабаванням. Нестандартаў не выяўлена.
Разам з тым, на тэрыторыі нашай краіны пастаянна выяўляецца нядобраякасная прадукцыя. Так, за 2015 год Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь вынесла 12 пастаноў аб прыпыненні рэалізацыі наступных відаў прадукцыі:
– колба з нейлону, сетка з нержавеючай сталі вытворчасці MV, Італія;
– тэрмас з нержавеючай сталі, металічны чайнік са свістком вытворчасці  MAYATRONICS
MANUFACTURERS&EXPORTER KINGHENG COMERCIAL CENTRE, Кітай;
– посуд кухонны, універсальная накрыўка вытворчасці RIOND INDUSTRIAL GROUP LLC, ЗША;
– фільтры для ацяплення CONTENITORE 5 M, Італія;
– касметычныя сродкі: ліфтынг-сываратка імгненнага дзеяння вытворчасці Concept Laboratories Ink, ЗША;
– кухонныя прылады: часнакадаўка з алюмінію вы-творчасці ІП Лукынюк, г. Іванава; часнокавыціскалка “Рэтра” вытворчасці Джой Брайт Лімітэд, Кітай;
– корак (пробка – рус.) ад шампанскага вытворчасці Staigast, Польшча;
– каструля з нержавеючай сталі вытворчасці HEND Polska, Польшча;
– марміт электрычны з нержавеючай сталі вытворчасці Кітай.
Шумілінскі РЦГЭ просіць насельніцтва раёна інфармаваць санітарную службу пра выпадкі выяўлення ўказанай прадукцыі ў гандлёвых аб’ектах для недапушчэння рэалізацыі небяспечнага і няякаснага тавару.
Сяргей КОНЫШАЎ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна,
Аксана ЛАШКОВА, памочнік урача-гігіеніста Шумілінскага РЦГЭ.
Надрукавана ў №12 ад 12.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *