И нашли отец с сыном на дороге лося…

Общество Экология

Знайшлі жывёлу – паведаміце пра гэта
Апошнім часам у некаторых раёнах Рэспублікі Беларусь былі затрыманы грамадзяне, якія пры выяўленні на аўтадарогах збітай загінуўшай паляўнічай жывёлы самавольна разбіралі і перамяшчалі яе тушу ў асабістых мэтах.
Так, у Верхнядзвінскім раёне бацька і сын з вёскі Выдрыцкія на абочыне аўтадарогі Верхнядзвінск – мяжа РФ заўважылі збітага лася. Тушу выпатрашылі, абезгаловілі і перавезлі ў хату. Па факце незаконнай транспарціроўкі дзікай жывёлы ў адносінах да парушальнікаў узбуджана крымінальная справа, канфіскаваны аўтамабіль, на якім перавозілі тушу.
Нагадаем, што пры выяўленні ў паляўнічых угоддзях і (або) на тэрыторыях, якія не ўключаны ў фонд паляўнічых угоддзяў, у тым ліку на дарогах, раненай, траўміраванай, хворай або загінуўшай дзікай жывёлы забараняецца самавольна здабываць яе, разбіраць або перамяшчаць (транспартаваць) яе тушу альбо часткі тушы, выкарыстоўваць прадукцыю (мяса, скуру, рогі і іншае).
У выпадку выяўлення такой жывёлы нармаваных відаў або ўключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, неабходна паведаміць карыстальніку паляўнічых угоддзяў або ў аператыўную дзяжурную службу тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў, або ў дзяжурную службу раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Васіль НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №12 ад 12.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *