Победили в греко-римской борьбе и в мини-футболе

Молодёжь Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У Мінску прайшоў міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе. Паспяхова выступілі обальскія барцы, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка: у вагавой катэгорыі 76 кг першае месца заваяваў Вадзім Грачухін, у вагавой катэгорыі 59 другое месца ў Ягора Ганушчанкі.  Па выніках спаборніцтваў памятнымі падарункамі былі ўзнагароджаны лепшыя трэнеры, сярод якіх быў і Пётр Ганушчанка

Міні-футбол

Чарговую перамогу ў Альтэрнатыўнай лізе Віцебска па міні-футболе атрымаў ФК “Шуміліна”. На гэты раз нашы футбалісты з лікам 5:3 абыгралі віцебскую каманду “ВПКіТС”. Галамі ў нас вызначыліся Аляксандр Архіпаў (двойчы), Яўген Салаўёў, Андрэй Мазанкоў і Вадзім Пінягін. Добрую гульню ў матчы паказаў Аляксандр Ходзюш.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №12 ад 12.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *