Выпускники Шумилинской СШ №1 встретились через 50 лет

Актуалии Образование Общество

Залаты юбілей
Гэты суботні лютаўскі дзень у календары незвычайны, ён збірае і кліча праз многія гады на сустрэчу былых выпускнікоў сваіх школ. Вось і мы, выпускнікі 1966 года, завіталі праз 50 год у сваю родную Шумілінскую СШ №1. У кожнага – багаты працоўны і жыццёвы шлях. Час ідзе і не шкадуе нікога, знешне некаторых з нас ужо цяжка і пазнаць, але ў душы жыве яшчэ юнацкі запал. Жывуць дарагія ўспаміны. Чорна-белыя фотаздымкі на экране вярнулі нас у незабыўную школьную пару. Мы ўсе адчулі сябе зноў былымі вучнямі. А вось прамільгнулі на экране і не пакінулі нікога раўнадушнымі твары нашых знаёмых і любімых настаўнікаў. Мы ўдзячныя ім і будзем помніць заўсёды нашу першую школу, яе маленькія драўляныя будынкі і калодзеж ля дарогі…
У знак нашай сустрэчы мы падарылі школе карціну. Цудоўны настрой, сардэчныя і цёплыя словы ўсіх былых выпускнікоў і настаўнікаў школы надоўга застануцца ў нашай памяці.
Выпускнікі 1966 года Шумілінскай СШ №1.
Надрукавана ў №12 ад 12.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *