Дзень работы з насельніцтвам: Мішневіцкі сельсавет

Актуалии Власть Общество

У новым фармаце
Сёлета кіраўніцтва раёна вырашыла некалькі змяніць фармат і формы работы пры правядзенні падворных абходаў. Дзень работы з насельніцтвам у 2016 годзе вырашана праводзіць у пяць этапаў.
На першым этапе на працягу некалькіх дзён запар будуць ладзіцца сустрэчы з насельніцтвам населеных пунктаў у выглядзе сходаў і падворны абход катэгарыраваных слаёў насельніцтва, у прыватнасці, удзельнікаў вайны, адзінока пражываючых, інвалідаў, мнагадзетных, нядбайных сямей, сямей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і інш.
Другі этап прадугледжвае правядзенне Дня прафілактыкі – пашыранага пасяджэння савета грамадскага пункта аховы правапарадку з удзелам кіраўніцтва раёна, пракуратуры і зацікаўленых службаў.
На трэцім этапе будзе наладжаны выязны прыём грамадзян кіраўніцтвам раёна.
На заключных этапах будуць праведзены аб’езд аб’ектаў вытворчага і сацыяльнага прызначэння і падвядзенне вынікаў з удзелам кіраўніцтва раёна і раённых службаў.
Так, з 9 лютага Дзень работы з насельніцтвам праходзіць у Міш-невіцкім сельсавеце. За тры дні  групы на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай, з намеснікам старшыні райвыканкама В. В. Доктаравым і кіраўніком спраў райвыканкама С. Д. Белагаловым правялі сходы-сустрэчы з грамадзянамі па месцы жыхарства і падворныя абходы катэгарыраванага насельніцтва.
У прыватнасці, старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава і члены яе групы ў сераду наведалі і сустрэліся з жыхарамі вёсак Казьяны, Красамай, Гульбішча, Скаціца, Роўнае, Запалянка, Старыновічы, Валатоўкі, Грабянцы.
Самай масавай стала сустрэча з жыхарамі вёсак Казьяны і Красамай, што прайшла ў мясцовым магазіне. У час гутаркі члены групы – участковы РАУС Д. М. Зубараў, спецыяліст РАНС Л. А. Лінкевіч, начальнік раённай землеўпарадкавальнай службы З. Ф. Алюліна, спецыяліст ТЦСАН В. І. Шумілава, старшыня сельсавета Г. У. Зязюлька – выступілі з паведамленнямі па сваёй сферы дзейнасці. Вяскоўцы мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні. На некаторыя адразу атрымалі адказы,  іншыя патрабуюць вывучэння і выканання.
Найперш патрабуе неадкладнага вырашэння, зазначыла Ірына Мікалаеўна, праблема падсыпкі і асвятлення вясковай вуліцы, высечка кустоўя, забяспечанасці медыкаментамі і выезду медыцынскіх работнікаў для правядзення медаглядаў. Старшыня райсавета падзякавала жыхарам Казьян за актыўнасць і адказнае стаўленне да многіх пытанняў жыццядзейнасці (казьянцы адны з нямногіх, хто пільна сочыць за станам мясцовых могілак, самі даглядаюць і чысцяць могілкі і пад’езды да іх).
Пасля члены групы наведалі некаторых жыхароў на даму, праверылі ўмовы жыцця, пацікавіліся праблемамі. У вёсцы Старыновічы нават сталі сведкамі крымінальнай справы – быў выяўлены факт самагонаварэння. Участковы інспектар РАУС Дзмітрый Зубараў на месцы выклікаў аператыўную групу з райцэнтра і затрымаўся для афармлення справы.
Сёння ў Мішневіцкім сельсавеце праходзіць пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку, на аўторак запланаваны выязны прыём грамадзян кіраўніцтвам раёна, аб’езд  і падвядзенне вынікаў Дня работы з насельніцтвам у Мішневіцкім сельсавеце.
Алена КАРПУШЭНКА.

Выязныя прыёмы грамадзян
16 лютага з 9.00 да 10.00  выязныя прыёмы грамадзян правядуць:
СНАРАЎ Аляксандр Іванавіч, старшыня райвыканкама, – а.-г. Мішневічы (будынак сельвыканкама);
ДОКТАРАЎ Віктар Віктаравіч, намеснік старшыні райвыканкама, – в. Казьяны (будынак магазіна);
БЕЛАГАЛОЎ Сяргей Дзмітрыевіч, кіраўнік спраў райвыканкама, – в. Сураўні, (будынак сельскага клуба).
Надрукавана ў №12 ад 12.02.2016 г.



1 комментарий по теме “Дзень работы з насельніцтвам: Мішневіцкі сельсавет

  1. Лучше бы людям зарплату и детское пособие выплатили, а высечка кустов и др. фигня подождут. Людям есть нечего, пока они проводят типа «работу» з насельництвам. Пожили бы работники райисполком так, как мы, вот потом можно и поговорить.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *