Пожарный извещатель — хорошо, а печка без трещин — ещё лучше

Безопасность Общество

Берагчы свой дом
Супрацоўнікі РАНС правялі чарговы рэйд па праверцы стану пажарнай бяспекі домаўладанняў у аграгарадку Кардон і вёсцы Мішкавічы. Рэйдавая група наведала больш за дваццаць сем’яў, гаспадарам уручылі лістоўкі і буклеты на супрацьпажарную тэматыку.
Папярэдзіць пра небяспеку агню – вось галоўная мэта рэйду. Выратавальнікі гутарылі з кожным гаспадаром, прыводзілі прыклады трагічных выпадкаў.  Разам з тым адзначылі, што ў многіх дамах, дзе месяц таму гаспадарам былі напісаны прадпісанні, сітуацыя змянілася да лепшага: перадтопачны ліст прыбіты, печка з трэшчынамі адрамантаваная, канапа адсунута далей ад грубкі.
Прыемна, што ў дамах у Кардоне з пажарнай бяспекай было ўсё ў норме. Праўда, калі не лічыць сітуацыю з пажарнымі апавяшчальнікамі: у многіх батарэйкі былі даўно пратэрмінаваныя. Інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Уладзіслаў Салабута (на здымку) праверыў апавяшчальнікі ў доме кожнага з пенсіянераў, расказаў, як памяняць батарэйкі і дзе іх можна купіць. Адна бабуля тут жа патэлефанавала свайму сыну ў Наваполацк – маўляў, прыедзе ў выхадны, дык няхай купіць у запас некалькі батарэек.
У Мішкавічах былі выяўлены парушэнні, якія тычыліся электраправодкі. Некаторым гаспадарам час яе даўно памяняць. Рэкамендавана гэта зрабіць і адной з мнагадзетных сем’яў. Гаспадар з разуменнем аднёсся да патрабаванняў выратавальнікаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №13 ад 16.02.1016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *