Шумилинские спасатели провели уроки безопасности в Кордонской школе

Безопасность Образование

Урокі бяспекі
Лекцыі і натацыі дарослых дзеці ўспрымаюць не заўсёды. А вось калі выратавальнікі прапаноўваюць пагуляць, адказаць на пытанні віктарыны ці паглядзець казку – гэта па гусце. Работнікі РАНС прыехалі да вучняў пачатковых класаў Кардонскай школы з сюрпрызам: з гульнямі і слайдамі з любімых казак.

Дзеці з задавальненнем слухалі гісторыі пра Машу і Мішу, Кроша і Вожыка, бабулю і дзядулю, якія расказала спецыяліст групы прапаганды і абучэння РАНС Ларыса Лінкевіч. Школьнікі адказвалі на пытанні, абмяркоўвалі паводзіны казачных герояў, якія то газ забудуць выключыць, то пакінуць печку без нагляду, то ім уздумаецца касцёр у двары распаліць.
Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў гульнях “Выратавальнік” і “Збегчы ад пажару”. Выклікалі службу 101, дакладна называючы свой адрас, прозвішча і дзе што гарыць. Практычна кожнае дзіця прыняло ўдзел у гульнях і конкурсах, за што атрымала ў падарунак кніжкі “Геаметрыя бяспекі”, “Вучым правілы бяспекі разам!”, “Што рабіць, калі…”
Дарэчы, такія ж урокі бяспекі прайшлі і ў СШ № 2 г. п. Шуміліна.
Людміла КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №13 ад 16.02.1016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *