Артём Чаплинский и Алексей Шустров учатся на спасателей

Безопасность Образование

“Мы абралі правільную прафесію”
У райаддзеле па надзвычайных сітуацыях праходзяць практыку курсанты Арцём Чаплінскі  і Аляксей Шустроў. Абодва хлопцы з Амбросавіч, яны вучыліся ў адным класе. Іхнія старэйшыя браты – Павел Чаплінскі і Мікалай Шустроў – таксама закончылі навучальныя ўстановы МНС і працуюць у Лёзне і Ушачах адпаведна. Менавіта яны параілі Арцёму і Аляксею абраць прафесію выратавальніка. І хлопцы прыслухаліся, бо “браты дрэннага не параяць”.
Нядаўна курсанты выступалі перад старшакласнікамі Амбросавіцкай школы, расказалі падлеткам пра сваю вучобу, пра перавагу прафесіі выратавальніка. “Вучыцца ў Мінску ў камандна-інжынерным інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь вельмі цікава, – кажа Арцём Чаплінскі. – Менавіта там я стаў сабраным, вынослівым і падцягнутым. Пастаянна працую над сабой. Асабліва даспадобы гіравы спорт – па ім з’яўляюся майстрам спорту. Курсанты знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні – нам бясплатна выдаюць форму і кормяць. Пражыванне таксама бясплатнае. Атрымліваем грашовае забеспячэнне памерам каля двух мільёнаў рублёў”.
Аляксей, які вучыцца ў Гомельскім інжынерным інстытуце МНС, расказаў: “Адчуваеш асаблівую гордасць, калі выязджаеш па заданні на тушэнне пажараў. Кагосьці ратаваць – гэта справа сапраўдных мужчын”.
Дарэчы, Арцём з’яўляецца камандзірам узвода роты ганаровай варты, Аляксей таксама ўваходзіць у склад такога ж падраздзялення.
“Мы абралі правільную прафесію, – упэўнены Арцём і Аляксей. – Навучыліся прымаць правільныя рашэнні, быць смелымі і дысцыплінаванымі”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №13 ад 16.02.1016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *