Не работаешь? Плати сбор

Общество Экономика

Аб выплаце збору
У мэтах папярэджання сацыяльнага ўтрыманства, стымулявання працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасці, забеспячэння канстытуцыйных абавязкаў грамадзян па ўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў шляхам выплаты падаткаў, пошлін прыняты Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 02.04.2015 г. №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” (далей – Дэкрэт).
Дэкрэт устанаўлівае абавязак грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне і не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў ці ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні ў прайшоўшым годзе, плаціць збор у памеры 20 базавых велічынь (зараз гэта 4 млн 200 тыс. руб).
Грамадзянін, які атрымаў паведамленне, мае права на працягу 30 дзён з дня яго атрымання падаць у падатковы орган тлумачэнні, якія сведчаць пра адсутнасць у яго абавязкаў па выплаце збору.
У мэтах стымулявання плацельшчыкаў збору да яго самастойнай выплаты прадугледжана магчымасць змяншэння сумы збору на 10% у выпадку, калі плацельшчыкі збору з 1 жніўня 2015 года па 31 мая 2016 года пададуць у падатковы орган адпаведнае паведамленне за 2015 год.
Згодна з Дэкрэтам ад выплаты збору вызваляюцца:
– асобы да 18 год;
– пенсіянеры па ўзросце;
– інваліды;
– недзеяздольныя грамадзяне, якія знаходзіліся на тэрыторыі РБ менш за 183 дні ў каляндарным годзе (пры прадстаўленні пацвярджальных дакументаў);
– індывідуальныя прадпрымальнікі пры ўмове выплаты падаткаў;
– адвакаты і шэраг іншых катэгорый.
Нявыплата ці няпоўная выплата вядуць да накладання штрафу ў памеры ад 2 да 4 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт.
Падрабязную інфармацыю па пытаннях спагнання збору можна атрымаць у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне (г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 14) ці па тэл. 4-23-71.
Аляксей ІЛЬІНЕЦ, намеснік начальніка аддзела кантролю за фізічнымі асобамі інспекцыі МПЗ РБ па Шумілінскім раёне.
Надрукавана ў №13 ад 16.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *