Излишняя доверчивасть вору на руку

Общество

Ваша  пільнасць – лепшы  вартаўнік
“Бяспека і захаванасць маёмасці грамадзян у значнай ступені залежыць ад саміх грамадзян, – упэўнены начальнік міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Руслан Марцынкевіч. – Выкананне простых правілаў бяспекі стане гарантыяй ад дзеянняў злачынцаў і махляроў”.
На жаль, даверлівасць некаторых грамадзян, асабліва гэта тычыцца пенсіянераў і жыхароў сельскай мясцовасці, становіцца прычынай іх бед. Так, у мінулым годзе асобамі цыганскай знешнасці былі абрабаваны двое пенсіянераў, якія жывуць  у Юраве і Лявонаве.
Сёлета таксама ўжо ёсць “цыганскі след”. Так, у сярэдзіне лютага ў адной з пенсіянерак аграгарадка Мікіціха з кватэры зніклі 1,6 млн рублёў. Гэта здарылася ў той момант, калі гаспадыня пайшла ў магазін. Дзверы не замкнула, дома заставаўся хворы муж, які не можа хадзіць. Было ўстаноўлена, што ў гэты дзень па Мікіцісе хадзілі дзве жанчыны цыганскай знешнасці. Яны захадзілі ў кватэры і, калі там былі гаспадары,  хутка знікалі.

“Супрацоўнікамі міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь з дапамогай сведкаў быў складзены фотаробат адной з падазроных асоб (на здымку), – расказаў Руслан Марцынкевіч.– Калі ў вас ёсць інфармацыя пра гэту жанчыну, ці вы ўбачылі незнаёмых падазроных людзей – адразу паведамляйце ў міліцыю”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Наступныя правілы бяспекі павінны стаць нормай жыцця кожнага:
– не пакідайце без нагляду дом і рэчы, калі выходзіце з дома  нават на невялікі час – замкніце на замок дзверы;
– ніколі не пакідайце ключы ад дома ва ўмоўленых лёгкадаступных месцах;
– не пускайце ў свой дом грамадзян, якія злоўжываюць спіртным, малазнаёмых ці незнаёмых людзей, асабліва асоб цыганскай знешнасці;
– нічога не купляйце “з рук” у незнаёмых;
пры з’яўленні незнаёмых гандляроў ці падазроных людзей, што ходзяць па хатах, запісвайце прыкметы і нумары машын, неадкладна тэлефануйце 102.
Надрукавана ў №15 ад 23.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *