Проишествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні, якія адбыліся за тыдзень на тэрыторыі нашага раёна, расказаў намеснік начальніка РАУС Юрый Аляксеевіч Арлоў.

Крадзеж раскрыты
Раённая газета пісала аб крадзяжы інструментаў на будаўнічым аб’екце ў Шуміліне на вуліцы Юбілейнай. Нядаўна крадзеж быў раскрыты: злодзеям аказаўся жыхар Добрына. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа. Частка ўкра-дзенага знойдзена.

У чужой кватэры
Жыхар Шуміліна распіваў са знаёмымі спіртныя напіткі ў сябе дома. Пасля таго, як гаспадар заснуў, двое “сяброў” пагаспадарылі ў чужой кватэры: укралі мабільны тэлефон, прыстаўку і пульт кіравання да тэлевізара. Агульны ўрон, нанесены пацярпеламу, складае 1,4 мільёна рублёў. Злачынцам пагражаюць папраўчыя работы або арышт, або абмежаванне волі да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Мёд
У раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар Віцебска, які расказаў, што абрабавалі ягоную пасеку ля дачнага дома ў Шыпуліне. Прапала дзевяць рамак з мёдам, якія ацэнены ў адзін мільён рублёў. Злачынцы вышукваюцца.

Картка
Жыхар райцэнтра без дазволу ўзяў у свайго знаёмага банкаўскую картку і пакарыстаўся ёю: у адным з магазінаў разлічыўся за пакупку на суму 17 тысяч рублёў. Мужчыну пагражае штраф або пазбаўленне права займацца вызначанай дзейнасцю, або арышт, або абмежаванне волі да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Са зводак ДАІ
Наезд

Жыхарка Віцебска, якая рухалася на “Мерседэсе” па аўтадарозе Обаль-Полацк, наехала на 44-гадовага мужчыну, які знянацку выйшаў на дарогу. У выніку аварыі пешаход атрымаў цяжкія траўмы, ад якіх памёр на месцы здарэння. Падрабязнасці аварыі высвятляюцца.

Дыстанцыя

Вадзіцель з Дуброўна, які ехаў на МАЗе па аўтадарозе Р-20, не выбраў бяспечную дыстанцыю да легкавушкі, якая рухалася ўперадзе. Каб пазбегнуць аварыі, вадзіцель рэзка павярнуў управа і сутыкнуўся з МТЗ (належыць ДЭУ-36), які ехаў у спадарожным накірунку. Транспартныя сродкі пашкоджаны, людзі не пацярпелі. Вадзіцелю з Дуброўна пагражае штраф ад 3 да 30 БВ або пазбаўленне правоў на два гады.

Кола
Вадзіцель з г. Орша, адпраўляючыся ў паездку на вялікагрузным аўтамабілі МАN, не праверыў яго тэхнічны стан. Гэта і прывяло да ДТЗ: на аўтадарозе Р-20 ад МАNа адарвалася задняе левае кола. На хуткасці яно выкацілася на сустрэчную паласу руху і пашкодзіла  бампер, капот, рашотку радыятара “Мэрседэса”. На віноўцу з Оршы складзены адміністрацыйны пратакол.

Заднім ходам

Жыхар Шуміліна пры руху заднім ходам па вул. Суворава наехаў на “Форд”. Аўтамабілі пашкоджаны, ва-дзіцелю пагражае штраф ад 1 да 5 БВ.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №15 ад 23.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *