8 ДТП произошло в районе в 2015 году. Есть жертвы

Безопасность Общество

Вучыце дзяцей пераходзіць дарогу
У лютым пад старшынствам начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС Вячаслава Воранава прайшло пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку і наглядальнай камісіі.
Старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Віктар Бурлакоў расказаў, якая работа вядзецца дзяржаўтаінспекцыяй і іншымі зацікаўленымі службамі і арганізацыямі для таго, каб захаваць спакой на дарогах раёна, не дапусціць ДТЗ. Праз наш раён ідуць патокі машын у буйныя беларускія гарады, Прыбалтыку, Калінінград, Маскву, што вымушае да асаблівай пільнасці і асцярожнасці.
За мінулы год, расказаў інспектар, адбылося восем дарожна-транспартных здарэнняў. Гэта на пяць менш, чым у папярэднім годзе, і гэта лічба сведчыць пра ўстойлівую дынаміку зніжэння колькасці ДТЗ у раёне. На жаль, не абышлося без ахвяр: ёсць адзін загінуўшы і восем параненых.
Больш падрабязна Віктар Бурлакоў спыніўся на ДТЗ з удзелам першакласніка СШ №2, якое адбылося ў снежні. Школьнік пераходзіў дарогу ззаду аўтобуса, які спыніўся для высадкі дзяцей, і трапіў пад колы аўтамабіля, што закончылася пераломам нагі. Нельга не заўважыць, што нягледзячы на тое, што бацькі хлопчыка былі ў гэты час дома, ён ішоў у школу разам са старэйшым братам, таксама вучнем малодшых класаў. Варта памятаць, што ў мікрараёне СШ №2 сёння жыве каля тысячы чалавек, як правіла, гэта маладыя сем’і з дзецьмі. У многіх ёсць аўтамабілі, таму рух тут не жартоўны, а вузкія і не заўжды якасныя дарогі не дадаюць камфорту і бяспекі. І нягледзячы на тое, што школа блізка, бацькам першакласнікаў трэба даводзіць сваіх дзяцей да ганка вучэбнай установы.
Асобнага месца для прыпынку там няма – аўтобус спыняецца прама на вузкай праезнай частцы дарогі. Віктар Бурлакоў заўважыў, што як толькі дазволіць надвор’е, ля школы ў гэтым мікрараёне будзе ўладкоўвацца спецыяльная прыпыначная пляцоўка. Такая ёсць ля СШ №1, і гэта вельмі зручна.
Людміла Сідарава, спецыяліст, які арганізоўвае ідэалагічную работу ў калектыве Шумілінскага вытворчага цэха ААТ “Малако”, расказала прысутным пра работу па прафілактыцы п’янства, парушэнняў працоўнай дысцыпліны, здзяйснення адміністрацыйных правапарушэнняў, хуліганства сярод членаў працоўнага калектыву.
Былі праведзены прафілактычныя гутаркі з асобамі, якіх запрасілі на пасяджэнне.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №17 ад 01.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *