«Празднуйте без происшествий!» — желают шумилинские спасатели

Безопасность

Святкуйце без здарэнняў
Навагодняе свята не абыходзіцца без ёлкі. Але і пры яе ўстаноўцы варта захоўваць правілы бяспекі. Ёлку трэба замацаваць на ўстойлівай падстаўцы, пры гэтым вецце і вяршыня не павінны датыкацца да сцен і мэблі. Дыван з-пад ёлкі лепш прыняць.
Шукаючы месца для зялёнай прыгажуні, трэба падумаць не толькі пра тое, дзе яна будзе эфектна глядзецца, але і пра тое, дзе будзе больш бяспечна – далей ад ацяпляльных і электрычных прыбораў. Трэба памятаць, што штучныя ёлкі лёгка загараюцца, а пры гарэнні выдзяляюць таксічныя рэчывы. Гэта ў большай ступені тычыцца да тых елак, якія былі выпушчаны даўно.
Лепшае ўпрыгожванне навагодняй ёлкі – электрычная гірлянда. Самая галоўная рэкамендацыя – набывайце яе ў магазінах, а не на рынках.
Што датычыцца дэкаратыўных свечак, то яны павінны быць добра замацаваны на незгараемых падстаўках і размешчаны далей ад ёлкі, мэблі і штор, а таксама ад месца танцаў, каб іх не змаглі перакуліць.
Небяспечнымі могуць быць нават бенгальскія агні. Важна ведаць, што магніевы састаў, якім пакрыта палачка, захоўвае вельмі высокую тэмпературу. Таму іх лепш класці не на сурвэткі (яны могуць успыхнуць), а ў стакан з вадой.
А. САСНОВІЧ, начальнік РАНС.
Надрукавана ў №98 ад 19.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *