На заседании Шумилинского районного исполнительного комитета

Актуалии Президент Экономика

Стратэгія эфектыўнага развіцця
Асноўнымі пытаннямі, вынесенымі на парадак дня пасяджэння раённага выканаўчага камітэта, якое 26 лютага правёў старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў, былі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выкананне раённага бюджэту за 2015 год.

З дакладамі, адпаведна, выступілі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Доктараў і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Алена Сідарэнка. Гэтыя пытанні разглядаліся ў канцы мінулага года, а цяпер былі прадстаўлены канчатковыя, удакладненыя вынікі.
Былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Старшыня райвыканкама ў першую чаргу патрабаваў выканання планавых паказчыкаў вытворчасці валавой прадукцыі, яе рэалізацыі, без чаго немагчыма і напаўненне раённага бюджэту.
У рашэннях, прынятых па абмеркаваных пытаннях, вызначана стратэгія эфектыўнага развіцця раёна, якая прадугледжвае тэмп росту валавой прамысловай прадукцыі па індэксу фізічнага аб’ёму 120,8% да паказчыка 2015 года, зніжэнне сабекошту прадукцыі за кошт мадэрнізацыі цэха №2 Обальскага керамічнага завода, а таксама мадэрнізацыі цеплавых сетак УП ЖКГ; тэмп росту валавой вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі да 102,5%; увод у эксплуатацыю 3000 кв. м жылля (40-кватэрны жылы дом і прыватная забудова); аб’ём будаўнічых мантажных работ – 101%; прамыя замежныя інвестыцыі –1 мільён долараў (абсталяванне для глыбокай перапрацоўкі драўніны на прадпрыемстве “МВ-17”); тэмп росту рознічнага тавараабароту – 101%, грамадскага харчавання – 100%; рост экспарту тавараў – 107%, экспарту паслуг – 106%; сярэдняя зарплата павінна скласці 5800 тыс. рублёў.  Былі зацверджаны мерапрыемствы па фінансава-эканамічнай стабільнасці прадпрыемстваў раёна і па развіцці знешнеэканамічнай дзейнасці. Таксама вызначаны меры, накіраваныя на стабільнае паступленне грашовых сродкаў у кансалідаваны бюджэт раёна і ліквідацыю запазычанасцяў па плацяжах у бюджэт.
Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2015 годзе паведаміла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Любоў Казаравец. Адзначаецца зніжэнне колькасці зваротаў у мінулым годзе (172 звароты – 88,2% да ўзроўню 2014 года). Былі адзначаны прыклады станоўчай работы і асноўныя недахопы, якія дапускаюцца пры рабоце са зваротамі грамадзян у асобных арганізацыях раёна.
Часова выконваючы абавязкі начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Рыгор Жук прадставіў інфармацыю аб рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ў часці забеспячэння пажарнай бяспекі на вытворчых аб’ектах, аб’ектах сацыяльнай сферы і жыллёвага фонду. За мінулы год у раёне адбыліся 24 пажары,  у якіх загінула 5 чалавек, матэрыяльны ўрон перавысіў 1,2 мільярда рублёў. Былі выратаваны 33 будынкі, 1 адзінка тэхнікі, матэрыяльных каштоўнасцяў на суму больш за 407 мільёнаў рублёў. Прычынамі пажараў сталі неасцярожнае абыходжанне з агнём – 10 выпадкаў, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення – 5, парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання – 6, падпал – 1, парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прылад – 1, дзіцячае свавольства з агнём – 1. Была прадстаўлена шырокая карціна парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі, недахопаў прафілактычнай работы, прапанаваны меры, неабходныя для іх ліквідацыі.
Аб выкананні заканадаўства Беларусі ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва аб’ектамі гандлю і харчавання ў раёне ў мінулам годзе расказаў галоўны санітарны ўрач раёна Сяргей Конышаў. На 86 аб’ектах гандлю і грамадскага харчавання раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі было праведзена 185 праверак і маніторынгаў, у ходзе якіх было выяўлена 266 парушэнняў. Гэта рэалізацыя пратэрмінаванай прадукцыі (6,8%), рэалізацыя тавараў без дакументаў аб якасці і бяспецы (1,9%), парушэнне тэмпературнага рэжыму і ўмоў захоўвання харчовых тавараў і сыравіны (15,4%), нездавальняючы санітарны стан памяшканняў і абсталявання (0,4%), несвоечасовае праходжанне медаглядаў (0,8%) і іншыя. Было складзена 67 пратаколаў на 8 юрыдычных і 59 фізічных асоб, накладзена штрафаў на суму 71,28 мільёна рублёў. Былі прапанаваны мерапрыемствы, накіраваныя на ліквідацыю парушэнняў. Кіраўніком раёна было даручана санітарнай службе ўзяць на жорсткі кантроль пытанне арганізацыі харчавання работнікаў сельгаспрадпрыемстваў падчас пасяўной.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №17 ад 01.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *