8 Сакавіка – Дзень жанчын

Актуалии Общество

8 Сакавіка – Дзень жанчын
Мілыя жанчыны!
Прыміце  самыя шчырыя, самыя пяшчотныя, самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з цудоўным вясеннім святам – Днём жанчын!
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, радасці і мацярынскага шчасця, міру і дабрабыту,  працвітання і натхнення, бадзёрасці і пяшчотнасці, душэўнага камфорту і добрага настрою!
Няхай у вашым доме заўсёды пануюць  утульнасць, вернасць і любоў.
Няхай ўдача спадарожнічае ва ўсіх справах і ў жыцці будзе мноства цікавых і чароўных падзей!
З павагай і найлепшымі пажаданнямі старшыня раённага выканаўчага камітэта А. І. СНАРАЎ.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. НОВІКАВА.

Праграма мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын “Самым абаяльным і прывабным”
5 сакавіка         16.00       г.п. Шуміліна         раённы цэнтр культуры

Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў звання “Жанчына Шуміліншчыны” і святочны канцэрт.
Выставы:
– дзіцячай творчасці “Вясновая пяшчота” (раённы Дом рамёстваў, раённы цэнтр дзяцей і моладзі);
– кніг, прысвечаных жанчынам (раённая бібліятэка);
фотавыстава “Жанчыны Шуміліншчыны” (гісторыка-краязнаўчы музей).
Надрукавана ў № 18 ад 04.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *