Шумілінскія цымбалы пачуюць у Зальцбургу

Актуалии

Шумілінскія  цымбалы  пачуюць  у  Зальцбургу
Вольга Скорынава працягвае музычную дынастыю сям’і Скорынавых. Сёлета яна заканчвае Віцебскі музычны каледж імя І. І. Салярцінскага і ўжо спрабуе сябе педагогам у Шумілінскай дзіцячай школе мастацтваў. А з верасня яна марыць прыйсці ў родную школу педагогам па класу цымбал.
Пакуль дзяўчына рыхтуецца да дзяржаўных экзаменаў, але і гэта не замінае ёй выпрабоўваць свой талент у разнастайных выступленнях і конкурсах. Нядаўні яе ўдзел у  міжнародным музычным конкурсе “II International competition Welt der Wusik” прынёс музыкантцы ўжо міжнароднае прызнанне. Вольга Скорынава атрымала званне лаўрэата I ступені ў намінацыі “Салісты-інструменталісты: народныя інструменты”. Яна атрымала падарачны сертыфікат на 500 еўра, які дае цымбалістцы права прыняць удзел у міжнародным фестывалі ў Зальцбургу (Аўстрыя). Сертыфікат забяспечвае пражыванне на ўвесь час правядзення фестывалю, удзел у фестывальных канцэртах, экскурсіі. У Зальцбург Вольга паедзе ў ліпені, а пакуль – рэпетыцыі і яшчэ раз рэпетыцыі.
Дарэчы, аркестр беларускіх народных інструментаў музычнага каледжа, якім кіруе выпускнік Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў Сяргей Цімашэнка (настаўнік – Алена Скорынава), і ў якім удзельнічае Вольга,  у гэтым жа конкурсе таксама заняў першае месца.
Віншуем і ганарымся!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №19 ад 09.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *