Молодые витебские таможенники решили принять присягу на героической обольской земле

Актуалии Общество

Прысяга ў школьным музеі
Вучні і настаўнікі Обальскай школы заўжды адкрыты для новых радасных узаемін. Такая шчырасць прыцягвае, і сяброў у школы становіцца ўсё больш. Вось, напрыклад, работнікі Віцебскай мытні – пастаянныя госці на обальскай зямлі.

За плячыма ўжо багата сумесных спраў, звязаных з патрыятычным выхаваннем, прафарыентацыяй, разнастайнымі экскурсіямі, паходамі, канцэртамі і многім іншым. Мытнікаў і абальчан аб’ядноўваюць трапяткая любоў да роднай зямлі, інтарэс да яе гісторыі, людзей. Ім сапраўды цікава разам, і першыя сустрэчы даўно перараслі ў трывалае сяброўства. А сяброў, вядома, не кідаюць. Таму пры любой магчымасці з мытні ў школу ідзе спонсарская дапамога.
І Дзень абаронцаў Айчыны віцебскія мытнікі вырашылі адзначыць менавіта ў Обальскай школе, на гераічнай обальскай зямлі, куды яны і завіталі на чале з начальнікам мытні Уладзімірам Касцяневічам. Госці вырашылі, што прысягу маладыя мытнікі прымуць толькі на Обальшчыне. Урачыстасці прайшлі ў школьным музеі. Маладое папаўненне мытнай службы вобласці паклялося ў вернасці Беларусі і яе народу. Дзеці, многія з якіх мараць і гатовы абраць для сябе мужную прафесію, папоўніць рады людзей у пагонах, з асаблівым хваляваннем і трапятаннем прымалі ўдзел у правядзенні прысягі. Намеснік начальніка аддзела арганізацыйна-распарадчых дакументаў Віцебскай мытні Аксана Артамонава – унучка легендарнага члена Сіроцінскага падпольнага райкама КП(б)Б, камандзіра партызанскай брыгады імя Леніна М. А. Сакмаркіна, які здзейсніў нямала подзвігаў на обальскай зямлі, – перадала школьнаму музею фота свайго дзядулі з сямейнага архіва.
Далей былі канцэрт, кветкі да абеліска обальскім падпольшчыкам,  краязнаўчая экскурсія па Обалі, візіт у музей “Обальскага камсамольскага падполля”. Дзень абаронцаў Айчыны для вучняў і педагогаў школы, для іх сяброў з Віцебскай мытні аказаўся асабліва адметным і запамінальным. А наперадзе яшчэ шмат цікавых сустрэч, упэўнена дырэктар школы Іна Чарнічэнка.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №20 ад 11.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *