Весенние каникулы школьников начинаются 21 марта

Образование Общество

Усяго адзін сакавіцкі тыдзень
Вясеннія канікулы школьнікаў абвешчаны на 21-26 сакавіка – тыдзень адпачынку перад апошняй у гэтым навучальным годзе чвэрцю.
Канікулы, як заўсёды, праляцяць імгненна. А чым яны запомняцца – рашаць дзецям і іх бацькам.
У сваю чаргу педагогі і спартыўныя трэнеры прапануюць дзецям правесці свой вольны час цікава і з карысцю. Як паведаміла Валянціна Мянькова, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, падчас вясенніх канікулаў у многіх навучальных установах раёна будуць працаваць аздараўленчыя лагеры. У Шуміліне будуць створаны тры лагеры – пры СШ №1, СШ №2, дзіцячым садзе №3. Аздараўленчыя лагеры таксама адкрыюцца ў Обалі, Мікіцісе і Кардоне.
Апроч таго, дадала Валянціна Васільеўна, спартыўныя гульні і актыўны адпачынак прапануе 50 юным спартсменам ДЮСШ. Усяго ж, па папярэдніх падліках, аздараўленне пройдуць 180 дзяцей.
Аздараўленчыя лагеры будуць працаваць з 9 гадзін раніцы да 15.30. Бацькоўская плата – 45 тысяч рублёў, 35800 рублёў складзе дзяржаўная датацыя на кожнае дзіця.
Насычаную праграму рыхтуе для дзяцей Цэнтр дзяцей і моладзі. Яго кіраўнік Раіса Туманава расказала, што літаральна кожны канікулярны дзень будзе напоўнены цікавымі мерапрыемствамі. Так, 21 сакавіка тут пройдзе раённая культурна-экалагічная акцыя “Дапаможам сябрам птушкам!”. 22 сакавіка жадаючыя змогуць адправіцца на адукацыйную экскурсію ў Віцебскі тэхналагічны каледж. У гэты ж дзень у Цэнтры пройдзе свята народнага календара “Саракі”. 23 сакавіка Цэнтр арганізуе паездку ў Віцебскі лялечны тэатр, а 24 – экскурсію ў музей прыроды Башнёўскай школы. 25 сакавіка гурткоўцы ЦДМ прымуць удзел у спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства. І нарэшце, 26 сакавіка ў рамках акцыі “Будзь здаровы!” пройдзе адукацыйна-экалагічная акцыя “Жывая вясна” з АПБ.
Раіса Аляксандраўна паведаміла таксама, што на працягу канікулаў будуць працягваць сваю работу аб’-яднанні па інтарэсах і што ў Цэнтр могуць прыйсці ўсе, хто хоча. Тут нікому не дадуць сумаваць.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №21 ад 15.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *