29 велосипедистов и 14 владельцев мототранспорта оштрафованы в Шумилинском районе в январе-феврале за нарушения ПДД

Безопасность Общество

На  веласіпедзе  ці  матацыкле – захоўвай  правілы
З 17 па 20 сакавіка супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі праводзіліся спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў, а таксама вадзіцеляў матацыклаў, мапедаў, скутараў.
У рамках названага прафілактычнага мерапрыемства праводзіліся адпрацоўкі дарог і месцаў масавага адпачынку, а таксама шматлікія рэйды. У адным з іх прыняла ўдзел і карэспандэнт раённай газеты. Разам з інспектарам дарожна-патрульнай службы Аляксеем Шніпавым мы пабывалі ў Башнях, Лескавічах і Светласельскім, праехалі па некаторых вуліцах райцэнтра. Інспектар прыпыніў 8 кіроўцаў мотатранспарту і 7 веласіпедыстаў. Інспектар адзначыў станоўчы факт, што ўсе веласіпеды былі абсталяваны катафотамі: спераду – белага колеру, ззаду – чырвонага, па баках – аранжавага. На веласіпедах былі і люстэркі задняга бачання. Усе веласіпедысты ехалі ў святловяртальных камізэльках. Аляксей Шніпаў адзначыў, што  прафілактычныя гутаркі, неаднаразова праведзеныя ў калектывах і на прадпрыемствах, пайшлі на карысць.
Іншая справа з уладальнікамі мотатранспарту. На думку работнікаў ДАІ, матацыклы ў многіх жыхароў раёна далёкія ад ідэалу, як і дысцыпліна сярод матацыклістаў. Так, матацыкліст, якога спынілі ў а.-г. Башні, ехаў на матацыкле без моташлема, без страхоўкі і тэхагляду, не ўключыў бліжняе святло фар (яго ўключэнне абавязковае для ўсяго мотатранспарту). Як высветлілася, за падобныя парушэнні вадзіцель трапляе ў поле зроку работнікаў ДАІ ў другі раз. З першым штрафам ён ужо разлічыўся, але цяпер наперадзе другі – у  50 БВ.
Яшчэ адзін парушальнік быў спынены ў Шуміліне: жыхар райцэнтра ехаў на мапедзе “Хонда” ў стане алкагольнага ап’янення. Вадзіцелю пагражае штраф да 100 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады. На мапед накладзены арышт, ён знаходзіцца на штрафной стаянцы РАУС.
За студзень-люты гэтага года, па падліках старшага інспектара па адміністрацыйнай практыкі ДАІ Наталлі Голуб, на тэрыторыі нашага раёна за парушэнні правілаў дарожнага руху былі аштрафаваны 29 веласіпедыстаў і 14 уладальнікаў мотатранспарту.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №23 ад 22.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *