В клубе “Юный олимпиец» Никитихинской школы Шумилинского района прошла встреча с олимпийскими чемпионами

Актуалии Образование Спорт

Вячаслаў Яноўскі, Ігар Лапшын і Аляксандр Каваленка

Пра сустрэчу з чэмпіёнамі
Цікава і насычана жывуць удзельнікі клуба “Юны алімпіец” Мікіціхінскай СШ. Гэта не толькі спартыўная зала з трэніроўкамі і заняткамі, а мноства мерапрыемстваў, пад уражаннем якіх доўга жывуць юныя спартсмены.
Так, на мінулым тыдні  клуб “Юны алімпіец” Мікіціхінскай СШ быў запрошаны на ўрачыстую вечарыну, прысвечанай 25-годдзю Алімпіяды ў Сеуле. Настаўнік фізічнай культуры Мікіціхінскай СШ А. Я. Асташонак выказаў шчырую падзяку аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за арганізацыю паездкі.
Дарэчы, на гэту вечарыну запрашаліся толькі клубы, што станавіліся пераможцамі і прызёрамі абласной спартакіяды “Алімпійскія канікулы”. На пачатку фэсту былі ўручаны ўдзячныя лісты тым трэнерам, чые выхаванцы ўваходзяць у нацыянальныя зборныя Беларусі. А затым была сустрэча з героямі Сеульскай Алімпіяды. Расказвалі пра свае дасягненні, пра сённяшні дзень залаты прызёр Алімпіяды Вячаслаў Яноўскі (бокс), сярэбраны прызёр  Ігар Лапшын і бронзавы прызёр Аляксандр Каваленка (абодва лёгкая атлетыка, трайны скачок). У мерапрыемства арганічна ўпісаліся розныя па жанрах нумары мастацкай самадзейнасці.
Пасля завяршэння Вячаслаў Яноўскі, Ігар Лапшын і Аляксандр Каваленка доўга фатаграфаваліся з дзецьмі і раздавалі юным алімпійцам аўтографы.
Надрукавана ў № 82 ад 18.10.2013 г.



1 комментарий по теме “В клубе “Юный олимпиец» Никитихинской школы Шумилинского района прошла встреча с олимпийскими чемпионами

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *