Спявалі гімн разам
15 сакавіка наша школа разам з усёй краінай адзначыла Дзень Канстытуцыі. Мы паўдзельнічалі ў разнастайных цікавых мерапрыемствах. Старшакласнікі, напрыклад, адказвалі на пытанні віктарыны “Ці ведаеце вы Канстытуцыю?”, ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны на гэту тэму, у бібліятэцы была арганізавана тэматычная кніжная выстава “Я – чалавек, а таму – маю права”.
А потым мы ўсёй школай спявалі гімн. Небывалым патрыятычным уздымам была ахоплена наша школа, калі і вучні, і настаўнікі, і работнікі школы разам спявалі гімн нашай краіны. Думаецца, што ў гэтыя хвіліны кожны з нас асабліва ярка ўсвядоміў, што быць грамадзянінам Беларусі – высокі гонар, і дзе б ні быў чалавек – на сваёй зямлі ці за яе межамі, кім бы ён ні быў – школьнікам, студэнтам, рабочым, ён павінен ганарыцца прыналежнасцю да сваёй Радзімы. Гэта свята мы запомнім надоўга.
Ева ШТОКІНА, вучаніца 10 класа Обальскай СШ.
Надрукавана ў №23 ад 22.03.2016 г.