Инвалиды отдыхают активно

Общество

“Адной добрай сям’ёй”
Святочныя дні прыдуманы людзьмі не дарэмна. Самае значнае іх прызначэнне – нагода напомніць пра тых, каму патрэбна падтрымка і дапамога. Ёсць магчымасць сказаць адзін аднаму добрыя віншавальныя словы і цёплыя пажаданні — гэта здорава. Такой думкі прытрымліваецца старшыня Каўлякоўскай пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” Л. М. Мішурная.
«Больш сямідзесяці чалавек, членаў раённай грамадскай арганізацыі “Беларускае таварыства інвалідаў”, прынялі ўдзел у цудоўным сакавіцкім свяце “Ад усёй душы”. Мы сабраліся, каб павіншаваць нашых сяброў з юбілейнымі днямі нараджэння. Трэба было бачыць, як усе радаваліся магчымасці сустрэцца і сказаць адзін аднаму самыя добрыя словы, – дзеліцца Любоў Мікалаеўна. – У раённым таварыстве інвалідаў людзі розных узростаў і стану здароўя, але гэта не перашкаджае нам быць адной добрай сям’ёй. І мы рады, што нас з’яднала старшыня раённай арганізацыі Л. М. Нагібава, што сёння ёй актыўна дапамагаюць старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў медыцыны Л. М. Дземянёва і старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” В. Г. Навіцкая. Мы ўдзячныя і за такую важную для нас магчымасць паслухаць цудоўныя песні, вершы работнікам культуры Л. М. Грыгор’евай, Т. В. Іваноўскай, Ю. В. Раманаву, А. В. Міхееву, Л. В. Барадзёнак, за цёплае віншаванне сакратару ГА БРСМ А. Г. Пахамовічу, спецыялісту ТЦСАН Ганне Іваноўскай. Перадаём падзяку і галоўнаму ўрачу ЦРБ К. Ф. Баканаву, а таксама вадзіцелям Ю. С. Шэдзько і І. М. Саўчанку. Удзячныя словы гаворым кіраўніцтвам райспажыўтаварыства, аддзела грамадскага харчавання і работнікам кафе “Фартуна” за магчымасць сабрацца вялікім калектывам за кубкам чаю. Уражанняў нам хопіць надоўга. Мы і ў конкурсах змаглі паўдзельнічаць і патанцаваць. Нашы госці — навуковы супрацоўнік музея-запаведніка “Пецяргоф” М. В. Папоў і ўрач з Караганды Т. В. Інякіна — адзначылі, што на Беларусі думаюць пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі, што мы не застаёмся сам-насам са сваёй бядой. І менавіта на такіх сумесных мерапрыемствах мы разумеем, што не адзінокія, што пра нас не забываюцца і стараюцца падарыць радасць».
Падрыхтавала Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №26 ад 30.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *