Шумилинский комхоз накануне своего профессионального праздника провёл конкурс электрогазосварщиков

Актуалии Экономика

Пераможцаў вызначыў дадатковы тур
22 сакавіка напярэдадні прафесійнага свята  ў камунгасе ўпершыню прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства сярод электрагазазваршчыкаў. Ініцыятарамі спаборніцтваў выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, адміністрацыя і прафсаюзная арганізацыя УП ЖКГ.  За званне лепшага па прафесіі змагаліся 12 электрагазазваршчыкаў з усіх структурных падраздзяленняў  прадпрыемства.
Электрагазазваршчык – прафесія запатрабаваная. Сёння без гэтых спецыялістаў немагчыма нармальная работа многіх прадпрыемстваў, тым больш жыллёва-камунальнай гаспадаркі. А Іван Дзярэўнін з падраздзялення “Лаўжанскае” першым прайшоў ўсе конкурсныя выпрабаванні і паспяшыў на працу ліквідаваць парыў вадаправода. Ды і ўсе астатнія канкурсанты падоўгу не затрымліваліся, не чакалі вынікаў – хутчэй адпраўляліся на асноўнае месца працы.
Першы этап конкурсу – тэарэтычны: адказаць на 15 пытанняў.  Кожны справіўся з заданнямі добра – гэта і нядзіўна, бо электрагазазваршчыкі пастаянна праходзяць атэстацыю.
Практычны этап конкурсу  прайшоў на зварачным пункце цэнтральнай кацельні.  Канкурсантам неабходна было зварыць загатоўку, пры гэтым ўлічвалася захаванне тэхналагічнага працэсу зваркі, якасць выкананай работы і захоўванне патрабаванняў і норм  тэхнікі бяспекі. “Хацелася, каб усё было аб’ектыўна, – адзначае галоўны інжынер УП ЖКГ Аляксей Догель. – Таму  вырашылі для ацэньвання якасці конкурсных работ прыцягнуць незалежнага эксперта – галоўнага інжынера “Шумілінскага раёна газазабеспячэння” В. М. Кавалёнка”.
Пры падвядзенне вынікаў высветлілася, што трое электрагазазваршчыкаў – Сяргей Барысаў (“Сіроцінскае”),  Яўген Вярыгін (транспартны ўчастак) і Валерый Чаплін (цэнтральная кацельня) – набралі аднолькавую колькасць балаў. Журы, параіўшыся, вырашыла для вызначэння пераможцы правесці дадатковы  тур: прапанавалі зрабіць вертыкальнае шво.
У выніку перамогу ў конкурсе атрымаў Яўген Вярыгін, другое месца ў Валерыя Чапліна, трэцяе – Сяргея Барысава.  “Самым хуткім” прызналі электрагазазваршчыка з Обалі Фёдара Кучмарова. Таксама былі падведзены вынікі і сярод маладых электрагазваршчыкаў. У прызавую тройку ўвайшлі Уладзімір Пінчук, Дзмітрый Бохан і Раман Пяткоўскі.
“Конкурсы прафмайстэрства садзейнічаюць прафесійнаму росту работнікаў, яны могуць падзяліцца сакрэтамі, пераняць вопыт адзін у аднаго, – падсумоўвае Аляксей Догель. –  Упэўнены, што ў нас на прадпрыемстве конкурсы прафмайстэрства стануць традыцыйнымі”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №24 ад 25.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *