Идеологи Шумилинского района собрались в СШ №1 на семинар

Актуалии Президент

У цэнтры ўвагі павінен быць чалавек
У мінулы аўторак у актавай зале Шумілінскай СШ №1 прайшоў семінар намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, спецыялістаў, якія адказваюць за ідэалагічную работу ў арганізацыях раёна. Удзел у рабоце прынялі намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В. А. Емяльянаў. Вёў семінар начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. Ф. Мацвяйчук.
І. І. Шалахава, якая адкрывала семінар, адразу расставіла акцэнты на асноўных момантах і задачах, якія павінны стаяць у аснове работы ідэолагаў. Ірына Іванаўна пераканана, што 40% поспеху прадпрыемства і ўзаемаадносін у калектыве наогул залежыць ад работы ідэолага, ад яго поглядаў, кампетэнцыі, камунікацыйных здольнасцей. І на клімат у калектыве не заўсёды ўплывае памер зарплаты. І якія б цяжкасці, скажам, у эканоміцы не адчувалі раён ці пэўная арганізацыя, у цэнтры ўвагі павінен быць чалавек, яго інтарэсы і патрэбы, падкрэсліла намеснік старшыні райвыканкама. І. І. Шалахава нацэліла прысутных на плённую выніковую работу.
Трэба зазначыць, што на парадку дня работы семінара стаяла шмат пытанняў самай рознай тэматыкі і накіраванасці.
З вітальным словам і інфармацыяй пра Шумі-лінскую СШ №1, у сценах якой быў наладжаны семінар, выступіла дырэктар установы Н. В. Мясаедава.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Шумілінскай СШ №1 адказная за ідэалагічную работу Святлана Емяльянава падзялілася вопытам ідэалагічнай работы, праводзімай ва ўстанове адукацыі. І хаця па яе выступленні ў І. І. Шалахавай былі некаторыя заўвагі, у цэлым работа прызнана плённай і дзейснай.
Ідэолагі заслухалі і абмеркавалі пытанні інфармацыйна-ідэалагічнага забеспячэння вясенне-палявых работ, матэрыяльнага стымулявання работнікаў у гэты час, арганізацыі работы наймальнікаў з абавязанымі асобамі.
Былі пададзены ўдзельнікам семінара падрабязныя і актуальныя інфармацыі пра санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне работнікаў, вынікі правядзення падпісной кампаніі і аднаўлення тыражоў на перыядычныя выданні. Пра маючы адбыцца ў канцы мая раённы конкурс сярод сельскай моладзі “Уладар сяла”, яго ўмовы і парадак правядзення расказалі арганізатары конкурсу – работнікі Шумілінскага раённага цэнтра культуры і райкама ГА “БРСМ”.
Вылучыць найбольш важнае з семінара аказалася немагчымым: жыццё шматграннае, і ўсё жыццёва актуальнае, адзначылі прысутныя. І ідэолагам, як нікому іншаму, трэба быць у курсе ўсіх спраў, быць узброенымі інфармацыяй, каб данесці яе потым сваім калегам.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №26 ад 01.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *