Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні, якія адбыліся за тыдзень на тэрыторыі раёна, расказаў намеснік начальніка РАУС Юрый Аляксеевіч Арлоў.

Агароджа
Спецыялісты УП ЖКГ звярнуліся ў міліцыю з просьбай прыцягнуць да адказнасці асоб, якія на вуліцы Сіпко пашкодзілі  агароджу. Злачынцу (ён пакуль не знойдзены) згодна з арт. 341 “Апаганенне збудавання і псаванне маёмасці” Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь пагражаюць грамадскія работы або штраф, або арышт да трох месяцаў.

Рэха вайны
Жыхар в. Чысці паведаміў у міліцыю пра тое, што ён знайшоў 75-міліметровы снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Праз некалькі дзён ля пясчанага кар’ера ў Лескавічах была знойдзена міна, а праз тыдзень на полі ля Мікіціхі – снарад.
Міны і снарады былі абясшкоджаны і знішчаны сапёрамі.

Магнітола
Інжынерная служба УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” паведаміла пра кра-дзеж магнітолы і флэш-карты з кабіны МТЗ на мехдвары ў Пабедзе,  якія былі ацэнены ў 574 тысячы рублёў. Па гарачых слядах злачынца быў знойдзены: ім аказаўся мясцовы жыхар. Яму пагражае штраф або папраўчыя работы да двух гадоў, або арышт да шасці месяцаў, або абмежаванне волі да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Падвал
У жыхаркі райцэнтра абрабавалі падвал: прапала 13 слоікаў з салам, закручаныя памідоры і салаты. Агульны ўрон, нанесены гаспадыні, складае 4,2 мільёна рублёў.

Хуліганства

Жыхарка Обалі звярнулася ў міліцыю з той нагоды, што на вуліцы ў гарадскім пасёлку пабілі яе непаўналетняга сына. У ходзе расследавання было высветлена, што ў гэты дзень з пабоямі дадому прыйшлі яшчэ двое хлопцаў, адзін з якіх – таксама непаўналетні. А накінуўся на іх з кулакамі мясцовы жыхар, які быў у нецвярозым стане. Згодна з ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Хуліганства” мужчыну пагражае арышт або абмежаванне волі, або пазбаўленне волі ад аднаго да шасці гадоў.

Бензапіла
У жыхара в. Вялікія Ляжні з веранды дома прапалі шліфавальная машынка і тры бензапілы, адна з якіх належала жыхарцы гэтай жа вёскі. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа.

Помпа
З вёскі Полькавічы паведамілі ў міліцыю, што ў недабудаваным доме пабывалі злодзеі. Яны выставілі аконную шыбу і прабраліся ў пакой, адкуль укралі вадзяную помпу. Урон ацэнены на 700 тысяч рублёў.

Са зводак ДАІ

На мапедзе
Жыхар Шуміліна ехаў на мапедзе “Хонда” ў стане алкагольнага ап’янення. На мапед накладзены арышт. Кіроўцу пагражае пазбаўленне ва-дзіцельскіх правоў на тры гады і штраф да 100 БВ.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *