Шумілінскія піяністкі скарылі “Музычны капеж”

Актуалии

Шумілінскія піяністкі скарылі “Музычны капеж”
Юныя музыканты Шумілінскай ДШМ працягваюць славіць Шуміліншчыну новымі перамогамі. Выдатна выступілі піяністы на VII адкрытым форуме-фестывалі фартэпіяннай музыкі “Музычны капеж”, які праходзіў у Барані.

Больш за дзвесце ўдзельнікаў сабраў фестываль. І тым саладзей перамога, тым большы кошт яна мае. Тым больш, што шумілінцы на фестывалі ўзялі два першыя месцы.
Лаўрэатамі ў намінацыі “Фартэпіянны ансамбль” сталі Марыя Скорынава і Святлана Кураленка, вучаніцы 3 класа ДШМ. Юныя піяністкі паказалі віртуознае майстэрства і абышлі старэйшых піяністаў. Так выдатна падрыхтавала дзяўчат іх настаўніца Ганна Сяргееўна Красоўская.
Маша Скорынава з лёгкасцю ўзяла і яшчэ адзін дыплом I ступені – у намінацыі “Фартэпіяна. Сола” ў падгрупе “прэм’ер-ліга”. І гэта яшчэ не ўсё. Маша стала на гэтым фестывалі сапраўднай зоркай, яна атрымала яшчэ спецыяльны дыплом “За лепшае выкананне эцюда К. Чэрні”.
Годна выступілі вучаніцы Шумілінскай ДШМ Дар’я Бабарэнь і Вікторыя Сцяпанава (намінацыя “Фартэпіянны ансамбль”, настаўнік Т. В. Калеснікава). У намінацыі “Фартэпіяна. Сола” добрае выступленне паказалі Дар’я Скальзаева  (настаўнік Т. В. Калеснікава), Аксана Шкляр (настаўнік А. А. Новікава), Ульяна Маскаленка (настаўнік І. М. Лагаш). За ўдзел у фестывалі юныя піяністкі адзначаны дыпломамі, іх настаўнікі – удзячнымі лістамі.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *