Черемшу рвать запрещено. За нарушение — штраф

Общество Экология

Пад аховай Чырвонай кнігі Беларусі: Чарамша
Чарамша – смачная і карысная расліна. Аднак не ўсе ведаюць, што чарамша (ці цыбуля мядзведжая) – рэдкая расліна, занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі, і яе збор забаронены. За апошнія гады з-за варварскага знішчэння чарамшы знікла некалькі папуляцый гэтай расліны.
Цыбуля мядзведжая ўзята пад дзяржаўную ахову ў 1964 годзе. Ахоўваецца законам таксама ў Літве, Латвіі, Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі і на Украіне.
Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф ад 20 да 50 БВ за самавольны збор ці знішчэнне дзікарастучых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу. Адначасова вінаватыя абавязаны кампенсаваць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю, з разліку 5 БВ за 1 кг незаконна сабраных (нарыхтаваных) частак дзікарастучых раслін.
Ірына БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў № 30 ад 15.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *