Известкование почв берёт на себя «Шумилинский райагросервис». На эти цели выделяется почти 2 млрд руб.

Сельское хозяйство Экономика

Павысіць урадлівасць глебы
Большую частку грошай, выдзеленых Шуміліншчыне ў мінулым годзе на вапнаванне, забіраў «Дубровенскі райаграсэрвіс».  Яго работнікі правапнавалі ў нашым раёне больш за тысячу гектараў палеткаў. Сёлета выдзеленыя бюджэтныя грошы на вапнаванне асвойвае «Шумілінскі райаграсэрвіс».

Вапнаванне кіслай глебы – важны агратэхнічны прыём павышэння эфектыўнай і патэнцыяльнай урадлівасці глебы, адзначаюць спецыялісты райсельгасхарчу.
“Вапнаванне кіслай глебы праводзіцца  на падставе аграхімічнага абследавання сельскагаспадарчых земляў, якое ладзіцца адзін раз у чатыры гады. Сёлета трэба правапнаваць паўтары тысячы гектараў, на гэтыя мэты з бюджэту выдзелены 1 мільярд 950 тысяч рублёў, – расказала галоўны аграхімік раёна А. Я. Пушнякова. – Работы праведзены на 150 гектарах, унесена 820 тон даламітавай мукі. На другі квартал выдзелена 448 мільёнаў рублёў, гэтых грошай хопіць, каб правапнаваць 370 гектараў. Пакуль асвоена 175 мільёнаў рублёў”.
Размаўляем з вядучым аграномам УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” Р. В. Яскевічам, якія адказвае за вапнаванне. “Нашы механізатары Міхаіл Кахтэнка і Міхаіл Бібкін правапнавалі 60 гектараў кіслай глебы ў сваёй гаспадарцы, працавалі таксама на палетках “Прыазёрнага міру” і “АграБаравінкі”, – расказаў Руслан Валер’евіч. – Работы праводзяцца згодна з праектна-каштарыснай дакументацыяй. Зараз працуем у ААТ ”Ляжні”, затым пераедзем у СФГ “Раднік”.
Дарэчы, на дапамогу “Шумілінскаму райаграсэрвісу” ў гэтым годзе накіраваны шэфы з Кастрычніцкага раёна Віцебска. У прыватнасці, на падвозцы даламітавай мукі з п. Руба Віцебскага раёна працуюць чатыры вадзіцелі на МАЗах  з АТП-1 і АТП-5.  Яны прывозяць даламітавую муку прама на поле, адкуль яе “Амкадорам” грузяць у бункеры раскідвальнікаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №31 ад 19.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *