Новый вид Шумилинского комхоза

Актуалии Экономика

Здание УП ЖКХ в Шумилино

Не кантора – офіс
Нават старажылы камунгасу не помняць, калі ў адміністрацыйным будынку рабілі рамонт. Тут і вокны былі дзіравыя, і фасад “аблупіўся”. Але ж, як ў той прыказцы пра шаўца, які сам ходзіць без ботаў…
Але ж які давер будзе ў людзей да такога шаўца? Вось і вырашылі ў камунгасе ўзяцца ўшчыльную за свой “офіс”. “На першым і другім паверхах памянялі больш за трыццаць акон, – расказвае дырэктар жыллёва-камунальнай гаспадаркі В. А. Коўзан. – Агульны іх кошт разам з работай – больш за сто мільёнаў рублёў. І добра, што паспелі своечасова, цяпер бы абышлося разы ў два даражэй. У кабінетах адразу стала цяплей. Нашы спецыялісты падлічылі, што зэканомім цяпла больш як у два разы”.
Заняліся і рамонтам фасаду адміністрацыйнага будынка. Абтынкавалі, пабялілі, пафарбавалі. “Прычым рабілі гэта ўласнымі сіламі, – удакладняе Валерый Антонавіч, – атрымалася дзешавей. За-трацілі каля шасцідзесяці мільёнаў рублёў”.
З адноўленым фасадам прыгожа спалучаюцца новыя ўваходныя дзверы і новы ганак. Паклапаціліся і пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі, зрабілі пандус. “Усё гэта – справа рук нашых будаўнікоў, – пахваліўся майстар будаўнічай брыгады камунгасу С. Д. Бандарэнка. – А яшчэ за верасень-кастрычнік мы плітку паклалі перад будынкам, і навесілі над уваходнымі дзвярыма казырок”.
Зараз рамонт канторы працягваецца. Пакуль тынкуюць сцены з тыльнага боку, потым будуць фарбаваць. Побач – прасторная пляцоўка, на ёй у будучым мяркуюць зрабіць стаянку для машын.
“А яшчэ на наступны год марым зрабіць над будынкам чырвоны шатровы дах,” – падзяліўся планамі Сяргей Дзмітрыевіч.
Што ж, гэта нядрэнна, калі сам шавец мае добрыя боты. Гэта ўсяляе ў людзей на-дзею, што і ім ён «пашые» нядрэнна.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №94 ад 06.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *