24 апреля православные верущие празднуют Вербное воскресенье

Актуалии Духоўнае Общество

Свята дабра і міру


У гэты дзень Ісус увайшоў у Іерусалім, крочыў на шлях сваіх крыжовых пакут і ў імя чалавецтва ахвяраваў сабой. Іўдзейскі народ сустракаў яго з радасцю і слаў да яго ног пальмавыя галінкі і сваё адзенне.
Мы ж нясем у храм і асвячаем там галінкі вярбы як сімвал нашай любові да Бога, з верай пра жыццё  вечнае. Галінкі дапамагаюць нам ачысціць нашы думкі і намеры, а цела напоўніць здароўем. Застаецца ўсяго адзін тыдзень да самага светлага свята ўсіх хрысціян – Светлага Вялікадня. І гэты час мы павінны правесці ў строгім посце, пакорлівасці і веры, каб з чыстым сэрцам і вялікай радасцю сустрэць Вялікае Свята.
Дарагія браты і сёстры! Віншую вас з Вербнай нядзеляй! Няхай абароніць вас усіх Гасподзь! Міру, любові і дабра вам і вашым блізкім!
Протаіерэй Фёдар ПУЧЫНСКІ, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.

Святочныя богаслужэнні пройдуць у храмах Афанасія Брэсцкага (г. п. Шуміліна), Сергія Раданежскага (в. Лескавічы), Ануфрыя Вялікага (г. п. Обаль), Успення Прасвятой Багародзіцы (в. Лоўша). Пачатак службаў у 9.00. Па заканчэнні адбудзецца асвячэнне вярбы.
Надрукавана ў № 32 ад 22. 04. 2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *