22 апреля у планеты Земля праздник. Подари ей свою любовь!

Экология

Наш вялікі агульны дом
Штогод 22 красавіка адзначаецца глабальнае свята – Міжнародны дзень Маці-Зямлі.

Свята было ўстаноўлена на 63-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 22 красавіка 2009 года і адзначаецца, пачынаючы з 2010 года. Асноўнай мэтай гэтай сусветнай акцыі з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці і кожнага чалавека планеты да праблем Зямлі, да праблем яе навакольнага асяроддзя.
Якая ж яна, наша Зямля? Падлічана, што планеце Зямля прыкладна 4,5 мільярда год. Калі вы захочаце абыйсці вакол Зямлі, крочачы па экватары, трэба будзе прайсці шлях даўжынёй амаль у 40010 км. Адлегласць ад паверхні да цэнтра роўная 6378 км. Даліна Смерці ў Каліфорніі і месца ў Лівіі, называемае Эль Азізія, утрымліваюць рэкорды самых гарачых месцаў на Зямлі: Эль Азізія – 57,8 градуса па Цэльсію (13 верасня 1922 года), Даліна Смерці – 55,8 градуса па Цэльсію (10 ліпеня 1913 года). А самым халодным  месцам на Зямлі прызнана Антарктыка – 21 ліпеня 1983 года на даследчай станцыі “Усход” у Антарктыцы было зарэгістравана -89 градусаў па Цэльсію.
Наша Зямля неверагодна багатая на мінералы – вучоныя класіфікавалі ўжо каля 4000 відаў мінералаў. У Зямлі адзін натуральны спадарожнік – Месяц.
Дзень Маці-Зямлі 22 красавіка, як і дзень Зямлі, што адзначаецца ў дзень вясенняга раўнадзенства, дае магчымасць  кожнаму жыхару ва ўсіх населеных кутках планеты выказаць удзячнасць нашаму вялікаму агульнаму дому. У гэты дзень усе жадаючыя могуць прыняць удзел у добраўпарадкаванні і азеляненні сваіх двароў і вуліц.
Ірына БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў № 32 ад 22. 04. 2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *