Количество ВИЧ-инфицированных растёт. Защити себя!

Здоровье Общество

Трэба несці людзям рэальную, часам жахлівую, інфармацыю
Удзельнікі пасяджэння раённага міжведамаснага каардынацыйнага савета па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, падвялі вынікі сваёй работы за апошнія пяць год.
З інфармацыяй па выкананні Дзяржаўнай праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі за 2011-2015 гады выступіў галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Сяргей Конышаў. Сяргей Алегавіч расказаў, што ўсе пункты раённага плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы выкананы. Але гаварыць, што зроблена ўсё магчымае, не прыходзіцца, улічваючы той факт, што ў Шумілінскім раёне зарэгістравана 10 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, 8 чалавек (у тым ліку адно дзіця) жывуць з ВІЧ-інфекцыяй.
Пра мерапрыемствы, якія праводзяцца ў сферы адукацыі і культуры па прафілактыцы небяспечных інфекцый, паведалі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Мянькова і прадстаўнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Бондарава.
Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, якая прыняла ўдзел у рабоце каардынацыйнага савета, адзначыла, што зроблена вялікая работа. Ірына Іванаўна выказала думку, што ўзаемадзеянне трэба ўдасканальваць, формы прафілактыкі абагачаць, медыкам і валанцёрам трэба смялей ісці ў працоўныя і навучальныя калектывы, у сваіх выступленнях, нагляднай прадукцыі і відэаматэрыялах несці людзям рэальную, хоць часам і жахлівую, інфармацыю.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў № 32 ад 22. 04. 2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *