Улица Толмачёва… Улица Саркисянца…

Актуалии

Вуліца імя…
ТАЛМАЧОЎ Аляксей Емяльянавіч нарадзіўся 1 мая 1925 года ў сяле Нова-Свініна (цяпер Краснатуранскі раён Краснаярскага краю, Расія). Пасля заканчэння 5 класаў працаваў трактарыстам. У студзені 1942 года быў прызваны ў РККА. З лютага таго ж года на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да чэрвеня 1944 года гвардзіі радавы Аляксей Талмачоў быў разведчыкам 213-га гвардзейскага стралковага палка 71-й стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. Быў узнагароджаны медалямі, ордэнамі Леніна і Айчыннай вайны 2-й ступені.
24 чэрвеня 1944 года Талмачоў падабраўся да кулямётнага гнязда і гранатай падарваў яго, што спрыяла поспеху баявых дзеянняў. У далейшым наступленні Талмачоў у складзе перадавога атраду пераправіўся праз Заходнюю Дзвіну ў раёне в. Мамойкі Бешанковіцкага раёна і актыўна ўдзельнічаў у захопе і абароне плацдарма на заходнім беразе Дзвіны. У тых баях загінуў. Пахаваны на вайсковых могілках у г. п. Шуміліна.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 22 ліпеня Аляксею Талмачову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Імя Талмачова носіць вуліца ў г. п. Шуміліна.

САРКІСАЎ Армаіс Асатуравіч нарадзіўся 8 мая 1922 года ў сяле Цех Гарыскага раёна Арменіі. У канцы 1943 года прызваны ў армію Ціміразеўскім райваенкаматам (г. Масква). У баявых дзеяннях з 1944 года. Камандзір кулямётнага разліку 158-га гвардзейскага стралковага палка (51-ая гвардзейская стралковая дывізія, 6-я гвардзейская армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт) камсамолец гвардыі яфрэйтар Саркісаў 25 чэрвеня 1944 года ў ліку першых пераправіўся на левы бераг Заходняй Дзвіны. У баі за плацдарм у в. Балбечча Бешанковіцкага раёна удзельнічаў у адбіванні контратак праціўніка і, выратоўваючы жыццё камандзіра ўзвода, загінуў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 22 ліпеня Армаісу Саркісаву пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
На жаль, складана вызначыць месца пахавання героя. Першапачаткова быў пахаваны ў в. Парэчча Бешанковіцкага раёна. Перапахаваны ў в. Мішкавічы Шумілінскага раёна. Яго імя ёсць на абеліску на брацкай магіле ў в. Галыні Бешанковіцкага раёна і ў пашпарце пахавання брацкай магілы ў в. Заграмадзіна Шумілінскага раёна.
Імя А. А. Саркісава (Саркісянца) носіць вуліца ў в. Мішкавічы.
Ульяна ПУШКАРОВА, вучаніца Мішкаўскай д/с-БШ.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *