Председатель Белкоопсоюза провёл приём граждан в Шумилинском районе

Актуалии

С. Д. Сидько

“За высокія цэны не трэба вінаваціць кааператараў…”
З Мінска для ўдзелу ў “прамой лініі” для прыёму грамадзян па асабістых пытаннях прыехаў у Шуміліна старшыня Белкаапсаюза С. Д. Сідзько. У камандзіроўцы Сяргея Дзмітрыевіча суправаджаў старшыня Віцебскага аблспажыўсаюза А. М. Шынкарэнка.
Жыхары раёна мелі магчымасць задаць пытанне па гандлі ў сістэме Белкаапсаюза не тэлефануючы на Мінск. Такую магчымасць выкарысталі  тры жанчыны, дзве з іх дзякавалі за шчырасць у рабоце вадзіцеля аўталаўкі Віктара Піліпавіча Окунева. С. Д. Сідзько задаваў тым, хто тэлефанаваў на “прамую лінію”, навадныя пытанні, і жанчыны паказвалі цудоўную дасведчанасць. Аказалася, В. П. Окунеў у вёску Ласвіцкія прывозіў нават марожанае, ён заўсёды ўважлівы, пунктуальны, ведае, што трэба вясковаму спажыўцу. Трэцяя жанчына пахваліла калектыў магазіна “Алімп”. “Магазін не толькі для нас да месца, — дзеліцца яна, — а і багаты ў ім выбар тавараў. Тут і каўбасы, і гарбузы, і малочныя…”. Былі такія ж пытанні і да гэтага абанента.
Вядома, не ўсё так гладка ў кааператыўным гандлі, асабліва ў сённяшняй эканамічнай сітуацыі. Праўда, старшыня Шумілінскага райспажыўтаварыства В. В. Доктараў, які прысутнічаў на “гарачай лініі”, з задавальненнем канстатаваў: месячны тавараабарот тут давялі да 6 мільярдаў рублёў. Лічба высокая, на фоне перадавых райспажыўтаварыстваў у Беларусі выглядае даволі прыстойна. Аднак праблем у гандлі пазбегнуць не ўдалося. “Не трэба вінаваціць у тым, што цэны растуць як на дражджах, кааператыўны гандаль, — разважае шаноўны госць з Мінска. — Мы якраз стаім на “перадавой”: вязём тавар у самыя глыбінныя вёсачкі…”.
Што гэта так, пацвярджае і раённая статыстыка: у нас аўтакрамы абслугоўваюць 189 вёсак і вёсачак, у якіх пражывае менш за 10 жыхароў.  Такое “багацце” не толькі ў нашым раёне Віцебшчыны, а вось на Брэстчыне, Гомельшчыне, Магілёўшчыне з гэтым не так напружана. Тым не менш Шумілінскае райспажыўтаварыства, па ўсім відаць, прыбыткова закончыць фінансавы 2011-ы год.
Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №72 ад 20.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *