Уборка зерновых выходит на первый план

Актуалии Сельское хозяйство

Камбайны выходзяць на старт
Уборка ўраджаю — галоўная тэма часу. Менавіта яна была ў цэнтры ўвагі на раённай селектарнай і традыцыйнай рабочай нарадзе, якую правёў учора старшыня раённага выканаўчага камітэта Вальдэмар Антонавіч Падляшчук.
Усе неабходныя рэсурсы — людскія і тэх-нічныя — будуць накіраваны на ўборку ўраджаю, падкрэсліў кіраўнік раёна. Камбайнавы парк раёна годны, толькі ў мінулым годзе на Шуміліншчыну прыйшоў 21 камбайн, столькі ж паступае і сёлета. А вось у адвозцы зерня хлебаробы спадзяюцца на дадатковы транспарт арганізацый — свой не справіцца.
Знойдзецца справа на жніве і падлеткам, перакананы В. А. Падляшчук, яны змогуць дапамагаць на зернетаках сушыць зерне.
Ужо заўтра камбайны выйдуць на старт. Жніво пачнецца з урачыстых Зажынак. І з гэтага часу аграрыі будуць працаваць у асаблівым рэжыме, дазваляючы сабе мінімум часу на адпачынак, скарыстоўваючы кожную пагодлівую хвіліну на ўборку.
На нарадзе ў старшыні райвыканкама былі ўзняты іншыя надзённыя тэмы, абмеркаваны пытанні будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, падрыхтоўкі кадраў для сяла, харчавання дзяцей у лагерах адпачынку і іншыя.
Аліна ПЯТРОВА.

Условия соревнования на уборке зерновых утвердил обком профсоюза работников АПК
Абкам прафсаюза работнікаў АПК зацвердзіў палажэнне аб абласных спаборніцтвах за дасягненне найлепшых паказчыкаў па ўборцы зерневых культур. У ім будуць удзельнічаць сельгаспрадпрыемствы, экіпажы зернеўборачных камбайнаў, вадзіцелі транспартных сродкаў, работнікі зернесушыльных агрэгатаў. Акрамя таго, устаноўлены пяць заахвочвальных падарункаў у грашовай форме. Экіпажы зернеўборачнага камбайна, якія першымі ў вобласці намалоцяць 1000 і 1500 тон, будуць узнагароджаны прэміяй у памеры 10 базавых велічынь, 2000 і 2500 тон – 12 базавых велічынь, 3000 тон – 15 базавых велічынь. Усім пераможцам уручаць ганаровыя дыпломы. Прызавое месца прысуджаецца адзін раз за перыяд уборачнай кампаніі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *