Делегация Шумилинского района провела встречу с шефами из Октябрьского района г. Витебска

Актуалии Общество

Гараджане – ў дапамогу
Добрыя шэфы ў гарачую пару – вялікая справа. І ў Шумілінскім раёне гэта добра разумеюць. Таму і на сустрэчу з шэфамі Кастрычніцкага раёна горада Віцебска накіраваліся прадстаўнічай дэлегацыяй – кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый, старшыні сельвыканкамаў на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай.
Сустрэча насіла канструктыўны характар. Шумілінцы дзякавалі гараджанам за дапамогу ў мінулым сезоне і не хавалі свайго жадання прадоўжыць працоўныя стасункі. Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна запэўніла, што і сёлета прадстаўнікі віцебскіх прадпрыемстваў падставяць сваё плячо шумілінцам.
Як паведаміла рэдакцыі І. М. Новікава, 17 прадпрыемстваў Кастрычніцкага раёна маюць намер працаваць сёлета ў Шумілінскім раёне. Віцябляне будуць займацца не толькі сельскагаспадарчымі работамі, але і возьмуць пад сваю апеку добраўпарадкаванне ў 20-ці вёсках раёна.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №22 ад 19.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *