В поле, на ферме или в офисе — профсоюзная поддержка в помощь

Общество Экономика

Падтрымаць добрым словам

Прафсаюзных лідараў сельгаспрадпрыемстваў  можна сустрэць  і на полі, і на ферме. Добрым словам яны заўсёды  падтрымліваюць старанных работнікаў.

Вось і на мінулым тыдні старшыня Шумілінскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў В. В. Юхнавец і в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК В. Г. Варкун пабывалі на палетках УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”.
На полі працавалі перадавікі прадпрыемства – Пётр Палаўкоў, Аляксандр Аўчыннікаў і Віктар Пруднікаў.  Механізатары расказалі, што перад пасяўной кіраўнік гаспадаркі Ю. А. Савіцкі пазнаёміў з умовамі спаборніцтва падчас сяўбы. Прадугледжана павышэнне тарыфных ставак за якасць, за перавыкананне задання. Усе неабходныя нарматыўныя дакументы, а таксама інструкцыя па ахове працы  былі выдадзены кожнаму механізатару.
В. Г. Варкун паведаміла, што райкам прафсаюза работнікаў АПК распрацаваў умовы раённых спаборніцтваў сярод механізатараў, якія працуюць з плугамі, чызелямі, баронамі, сеялкамі, якія ўносяць на палеткі арганіку і мінеральныя ўгнаенні. Згодна з умовамі спаборніцтваў перадавікі ў канцы пасяўной атрымаюць ад прафсаюза падзякі і грашовыя прэміі. В. В. Юхнавец падзякаваў механізатарам за добрую работу, адзначыў, што на такіх сумленных працаўніках трымаецца сельская гаспадарка.
Старшыня прафсаюзнай арганізацыі райаграсэрвісу Алена Пудава расказала, што  прафсаюз удзяляе вялікую ўвагу ахове працы. Сапраўды, самае каштоўнае пры любой рабоце – гэта чалавечае жыццё і здароўе.  Таму на прадпрыемстве клапоцяцца пра спецадзенне, пра рэспіратары і іншыя сродкі аховы для тых, хто працуе з ядахімікатамі. Калектыўным дагаворам гаспадаркі прадугледжана, што за абеды ў механізатараў будуць вылічваць не больш за 20% ад поўнага кошту. Аднак пры наяўнасці прагулаў ці яшчэ якіх дысцыплінарных спагнанняў аплата будзе поўнай.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №34 ад 29.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *