Обольские борцы Вадим и Владислав Гречухины стали мастерами спорта

Новости Спорт, туризм

Вадзім і Уладзіслаў Грачухіны – майстры спорту
Наш раён пабагацеў на двух майстроў спорту – высокае спартыўнае званне атрымалі обальскія барцы Вадзім і Уладзіслаў Грачухіны, якія ўваходзяць у склад маладзёжнай зборнай Беларусі па класічнай барацьбе.

Прыемная навіна прыйшла з Віцебска, дзе прайшоў 42-і адкрыты рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза Льва Даватара.
Вадзім і Уладзіслаў упэўнена выйгралі ўсе паядынкі  ў вагавых катэгорыях 75 кг і 85 кг адпаведна і  занялі першыя месцы. Гэты вынік дазволіў выканаць нарматыў “майстра спорту”.
Трэніруе барцоў П. В. Ганушчанка. Дарэчы, Пётр Васільевіч усяго падрыхтаваў дзесяць майстроў спорту.
Віншуем Вадзіма і Уладзіслава Грачухіных са званнем “майстроў спорту” і жадаем яркіх перамог на спартыўным алімпе!
Надрукавана ў №35 ад 03.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *