В хозяйствах Шумилинского района идёт подсев многолетних трав

Сельское хозяйство

На палеткі выйшлі сеялкі
У гаспадарках раёна пачалася сяўба. Праўда, пакуль што падсяваюць  шматгадовыя травы.
“Падсяваем у асноўным бабовыя, – расказаў начальнік аддзела па раслінаводству райсельгасхарчу В. У. Коваль. – Першымі да гэтай работы прыступілі “Ульскі”, “Лаўжанскі” і “Ляжні” і «Райаграсэрвіс» – тут поўнасцю справіліся з падсевам бабовых.  У «АграБаравінцы» ўвабраліся ў палову. Усяго ў раёне трэба падсеяць паўтары тысячы гектараў шматгадовых траў”.
Па мінеральных угнаеннях. Іх забяспечанасць сёлета ў раёне самая высокая за апошнія гады. Усяго па плану на базу мінеральных угнаенняў павінна паступіць 10610 тон тукаў. Больш за тры тысячы тон паступіла азотных і калійных ўгнаенняў. Крыху больш за тысячу тон – фосфарных.
У цёплыя вясеннія дні, калі на вуліцы плюсавая тэмпература, спецыялісты райсельгасхарчу раяць прыступаць да пратручвання насення. Пакуль гэтыя работы пачаліся толькі ў “Шумілінскім райаграсэрвісе”. А ўсяго ў раёне трэба пратруціць каля дзвюх тысяч  тон зерневых.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №24 (8890) ад 01.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *